Chamaenerion

Скрыпень
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
ПарадакМіртакветныя
СямействаСкрыпнёвыя
ПадсямействаOnagroideae
ТрыбаEpilobieae
РодСкрыпень
Бінамінальная намэнклятура
Chamaenerion Raf. ex Holub

Скрыпе́нь (Chamaenerion) — род шматгадовых расьлінаў сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Налічвае 14 відаў.

Сустракаецца паўсюдна ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар’я. Расьцё на сухіх пясчаных месцах, па лясных узьлесках, кустоўях, на вырубках, папялішчах. На парушанай тэрыторыі зьяўляецца адным зь першых.

Скрыпень шырокалісты расьце ў паўночных раёнах, у тым ліку ў арктычных і субарктычных абласьцёх Паўночнага паўшар’я.

Найбольш вядомы від — Скрыпень вузкалісны (Chamérion angustifólium), зь якога гатуюць зёлкавы напой.

Скрыпень у Беларусі (1 ліпеня 2021 году)

Дасягае ў вышыню 1—2 м. Лісьце нагадвае лісьце вярбы.

Цьвіце з чэрвеня па верасень.

Род Скрыпень уваходзіць у падсямейства Onagroideae сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae) парадку Міртакветныя (Myrtales).

Род налічвае 14 відаў:

Скрыпень ужываюць у якасьці заспакаяльнага сродку, пры гастрыце, язвавай хваробе.

Маладыя каранёвыя парасткі адварваюць. Карэньне ядуць сырым або вараным. Лісьце сушаць і заварваюць.

  • Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Академия, 2006. — С. 298. — ISBN 5-7695-2656-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]