Cheirogaleidae | |
Cheirogaleus major — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Макраносыя (Strepsirrhini) |
Інфраатрад | Лемурападобныя (Lemuriformes) |
Сямейства | Cheirogaleidae |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cheirogaleidae Gray, 1873 | |
Cheirogaleidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 42 віды[1]. Насяляюць толькі лясныя раёны Мадагаскара, уключаючы вечназялёныя, шыракалістыя і хмызьняковыя лясы; таксама яны сустракаюцца ў прыгарадных і сельскагаспадарчых раёнах. Выкапныя рэшткі не вядомыя[2][3][4].
Гэта самыя маленькія віды лемураў, ад 125 да 275 мм у даўжыню, хвост ад 125 да 350 мм, вага ад 30 (Microcebus berthae) да 460 г (Phaner furcifer). Маюць шэры або карычневы колер сьпіны і больш светлы, крэмавы або жаўтлявы колер нізу. Некаторыя віды маюць тлустыя пазнакі на твары. Шэрсьць часта густая і ваўняная. У цэлым, віды на ўсходзе Мадагаскара (больш засушлівыя лясы) больш чырванаватага або карычневага колеру, а віды на захадзе Мадагаскара (больш вільготныя лясы) больш шараватага колеру. Cheirogaleidae характарызуюцца доўгімі хвастамі; вушы вялікія, тонкія; ёсць добра развітыя вібрысы — тваравыя і запясьцевыя. Цела кампактнае. Вочы вялікія. Пальцы доўгія далікатныя, з закругленымі кончыкамі. У многіх відаў самцы трохі буйней самак. Зубная формула: 2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 36[2][4].
Яны драўняныя, начныя і сацыяльныя. Звычайна яны здабываюць ежу паасобку, але спяць днём у невялікіх сацыяльных групах. Яны ўсяедныя, ядуць плады, вусякоў, нектар, камедзь, а часам лісьце і дробных хрыбетных[2][4].
Сямейства Cheirogaleidae
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |