Chevrolet Master; Chevrolet Master Deluxe | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Chevrolet |
Іншыя назвы | Series CA (1933) Series DA (1934) Series EA і ED (1935) Series FA і FD (1936) Series GA і BB (1937) Series HA і HB (1938) Series JA (1939) |
Гады вытворчасьці | 1933—1942 |
Месца вытворчасьці | |
Зьнешні выгляд | |
Кузаў |
|
Кампанаваньне | заднепрыводны аўтамабіль з рухавіком сьпераду |
Плятформа | плятформа „А“ |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | верхнеклапанны 6-цыліндравы рухавік аб’ёмам 3,4 л |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2870 мм |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Папярэднік | Chevrolet Eagle |
Наступнік | Chevrolet Deluxe |
Падобныя | Chevrolet Standard Six Pontiac Series 603 Chevrolet Suburban |
Chevrolet Master і Chevrolet Master Deluxe — легкавыя аўтамабілі амэрыканскай кампаніі Chevrolet, якія выпускаліся ў 1933—1942 роках.
Chevrolet Master выйшаў на замену папярэднай мадэлі Master Eagle і стаў найдаражэйшай на той час маркай Chevrolet[1]. З гэтага пакаленьня ўсе аўтамабілі Chevrolet займелі ўласны карпаратыўны стыль, лёгка пазнавальны рашоткай сьпераду з схаваным радыятарам. З 1940 пачала выпускацца яшчэ даражэйшая вэрсія Master Deluxe пад назвай Special Deluxe.
Chevrolet Master стаў апошняй мадэльлю, якая ў машынакамплектах пастаўлялася ў Японію для зборкі на заводзе ў Осацы. Пасьля экспрапрыяцыі японскімі ўладамі завод быў перададзены на патрэбы Toyota[2][3].
Назву «Master» мелі некалькі розных вэрсіяў аўтамабіляў.
Замест маркі Master Eagle 1933 року тады ж зьявілася першая вэрсія — Series CA Master. У наступным року выйшла Series DA Master з павялічанай да 2845 мм колавай базай (на 127 мм болей у параўнаньні з стандартнай).
У вэрсіі 1935 року (Series EA і ED) адбылася зьмена дызайну; драўляныя дэталі былі замененыя сталёвымі[4].
У 1936 року ўсе Chevrolet займелі новы выгляд у стылі ар-дэко, што закранула і Master Series FA ды FD, якія сталі падобнымі з выгляду да Pontiac Deluxe.
У 1937 року Master замяніў Standard Six зь ніжэйшага цэнавога сэгмэнту, а Master Deluxe стаў даражэйшым прадстаўніком клясу (Series GA і GB).
Продажы Master (Series HB) і Master Deluxe (HA) у 1938 року дасягнулі адпаведна 162 430 і 302 728 адзінак.
Master Deluxe у 1939 року меў сэрыйную назву JA, а базавая мадэль была перайменаваная ў Master 85 (JB). Зьявілася варыяцыя з кузавам унівэрсал[5].
У 1940 року засталіся варыянты Master 85 (KB) і даражэйшы Master Deluxe (KA), а таксама зьявіўся яшчэ лепей укаплектаваны варыянт «Special Deluxe».
Chevrolet Master стаў апошнім сэрыйным грузавіком і аўтобусам, які меў аднолькавы выгляд зь легкавіком. Далей Chevrolet перайшлі на выпуск асобнай сэрыі грузавікоў AK Series.