Codex Seraphinianus — кніга, напісаная і ілюстраваная італійскім архітэктарам і прамысловым дызайнэрам Люіджы Сэрафіні цягам 30 месяцаў у 1976—1978 гг.[1] Кніга месьціць прыблізна 360 старонак (у залежнасьці ад выданьня) і зьяўляецца візуальнай энцыкляпэдыяй невядомага сьвету, напісанай на адной зь ягоных моваў зь незразумелым (прынамсі для нас) альфабэтам.
Самое слова «SERAPHINIANUS» тлумачыцца як «Strange and Extraordinary Representations of Animals and Plants and Hellish Incarnations of Normal Items from the Annals of Naturalist/Unnaturalist Luigi Serafini», то бок, «Дзіўныя і надзвычайныя паданьні жывёлаў, расьлін і пякельных увасабленьняў з глыбіняў сьвядомасьці натураліста/антынатураліста Люіджы Сэрафіні».
Кодэкс складаецца з 11 частак, разьбітых на дзьве сэкцыі. Першая сэкцыя месьціць апісаньне навакольнага сьвету, ягонае флёры, фаўны, фізыкі. У другім разьдзеле вядзецца пра розныя аспэкты чалавечага жыцьця: вопратку, гісторыю, кухню, архітэктуру і г. д.. Кожная частка зьмяшчае зьвесткі па сваёй канкрэтнай тэматыцы:
Выявы часта зьяўляюцца сюррэалістынымі пародыямі на рэчы нашага сьвету: садавіна сыходзіць крывёй; закаханая парачка мэтамарфуе ў кракадзіла; рознакаляровыя дзеці-яйкі блукаюць ля парку; голыя мужчыны вырастаюць са сьпіны бялявае істоты; чарцяжы караблёў і розных лятаючых машынаў… На іншых выявах абсалютна недарэчныя машыны, часта са слабой абалонкай, прымацаваныя разам тонкімі ніткамі. Некаторыя малюнкі лёгка пазнавальныя, напрыклад, мапы і людзкія твары. Іншыя малюнкі, асабліва ў разьдзеле пра «фізыку», выглядаюць абсалютна абстрактнымі. Усе малюнкі багата і яскрава размаляваныя.
Прынцып напісаньня адпавядае стандартнаму пісьму: зьлева-направа, зьверху-уніз; ужываныя вялікія й маленькія літары; некаторыя сымбалі адыграюць ролю лічбаў. Аднак мудрагелісты шрыфт прыдуманы і цалкам нечытэльны, зь вялікай колькасьцю завіткоў, нагадваючы сабой рукапісны грузінскі шрыфт. Некаторыя літары ўжываюцца выключна ў пачатку ці канцы словаў, як у сэміцкай пісьмовасьці. Мова кодэксу ўвогуле не паддавалася ніякаму лінгвістычнаму аналізу цягам дзесяцігодзьдзяў. Тым ня меней, было высьветлена, што ў нумарацыі старонак ўжываная сыстэма зьлічэньня з базай 21[2]. Адкрыцьцё зьдзесьнілі незалежна адзін ад другога Алан Вэкслер[3] і баўгарскі лінгвіст Іван Дзержанскі[4].
З агляду Бэйрда Сэрзла у Asimov's Science Fictionу красавіку 1984:
Што мы маем, дык гэта ня вельмі ўцямную энцыкляпэдыю іншаплянэтнага сьвету. Гэта сапраўды мастацкая кніга, але ня варта чакаць у ёй што-небудзь падобнае да маляўнічых выяваў Барыса ці Равэны. Ілюстрацыі падобныя да звычайных кніжных малюнкаў, толькі з надзвычай яркімі колерамі. Іх параўноўваюць з творчасьцю Эшара, і гэта ў пэўнай ступені слушна; кніга пралягае ў няпростых межах між сюррэалізмам і фантазыямі, атрымоўваючы за свой маскарад ўнікальны літаратурны статсу кнігі фактаў.
Паводле Дугласа Хофштадтэра:
Шмат якія выявы гратэскавыя і хвалюючыя, але іншыя надзвычайна дзівосныя і фантастычныя. Вынаходлівасьць, якая спатрэбілася для стварэньня канцэпцыі вялізнага гіпатэтычнага сьвету, проста ўражвальная.
Некаторыя людзі, якім я паказваў гэтую кнігу, лічаць яе ў нейкім сэнсе застрашлівай або disturbing. Ім здаецца, што ў ёй прыхарошваецца энтрапія, хаос і непаразуменьне. Няма за што ўхапіцца; усё рухаецца, мільгаціць, сьлізгае. Аднак жа кніга месьціць у сабе незямную прыгажосьць і лёгіку, якасьці, прывабныя для розных катэгорыяў людзей: людзей, якія вольна могуць фантазыраваць, у некаторым сэнсе, да вар’яцтва. Я бачу паралелі між музычнымі кампазыцыямі і падобнымі вынаходніцтвамі. І тое, і тое — абстрактнае, таксама падымаюць настрой, абодва грунтуюцца на перадачы зьместу.
Джастын Тэйлар зьмясьціў сваю думку ў травеньскім выданьні часопісу The Believer 2007 году.[5]
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |