Cyber-shot (бел. Кібэршот) — сэрыя лічбавых фатакамэр, якія прадукуе кампанія «Соні». Асартымэнт Cyber-shot вядомы дзякуючы сваёй запатэнтаванай батарэі InfoLithium, оптыцы кампаніі Carl Zeiss. Усе фатакамэры Cyber-shot таксама падтрымліваюць запатэнтаваныя карткі флэш-памяціMemory Stick ці Memory Stick PRO Duo. Некаторыя прафэсійныя мадэлі падтрымліваюць CompactFlash. Ва ўсіх мадэлях Cyber-shot у назьве маецца прэфікс DSC (па-ангельску: Digital Still Camera, «бясшумная лічбавая фотакамэра»).
6 лютага 2007 Sony Ericsson анансавала тэлэфон Cyber-shot K810. У K810, створанага на аснове пасьпяховага K800, дададзена некалькі функцый, якія робяць яго 3,2-мэгапіксельную фотакамэру з аўтафокусам роўнай па якасьці лічбавай фотакамэры. У яго ёсьць ксэёнавая ўспышка і функцыя выдаленьня «чырвонага вока». Sony Ericsson пашырыла брэнд Cyber-shot на тэлефон Sony Ericsson K550, які мае 2,0-мэгапіксельную камэру з аўтафокусам і сьветадзіёднай успышкай.