DIMM (анг. dual in-line memory module — двухбаковы модуль памяці) — форм-фактар модуляў памяці DRAM, які ўяўляе зь сябе набор мікрасхем, зьмешчаных на пячатнай плаце. Гэтыя модулі памяці часьцей за ўсё выступаюць у ролі асноўнай запамінальнай прылады ў пэрсанальных кампутарах, працоўных станцыях і сэрвэрах. Модулі DIMM пераважылі на рынку памяці папярэдні форм-фактар SIMM (аднабаковы модуль памяці) з прыходам на рынак працэсараў мікраархітэктуры «Інтэл» P5 і першых працэсараў на ёй — Intel Pentium.
Галоўным адрозьненьнем паміж DIMM і яго папярэднікам SIMM зьяўляецца тое, што кантакты на абодвух баках модуля зьяўляюцца незалежнымі, у той час як у SIMM сымэтрычныя кантакты па баках модуля былі замкнёныя і адпаведна перадавалі адныя й тыя ж сыгналы. Аркамя гэтага, SIMM меў 32-бітную шыну зьвестак, а стандартны DIMM — 64-бітную. Працэсару Pentium зь яго 64-бітнай шынай патрабаваліся два модулі SIMM, усталяваныя ў адмысловыя слоты, каб цалкам запоўніць шыну — такім чынам працэсар працаваў з двума модулямі адначасова. Са зьяўленьнем DIMM неабходнасьць у падобнай канфігурацыі зьнікла.
DIMM — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |