DVD | |
Працоўная паверхня DVD-дыска. | |
Тып носьбіта | Аптычны дыск |
---|---|
Аб’ём | 4,7 ГБ (аднабаковы, аднаслойны) 8,5—8,7 ГБ (аднабаковы, двухслойны) |
Спосаб чытаньня | 650 нм лазэр 10.5 МБіт/с (1×) |
Спосаб запісу | 10.5 МБіт/с (1×) |
Стандарты | DVD-кнігі DVD Forum Спэцыфікацыі DVD+RW Alliance |
Распрацоўнікі | Philips, «Соні», Toshiba, Panasonic |
DVD — фармат аптычных дыскаў, створаны Philips, «Соні», Toshiba і Panasonic у 1995 годзе. Маючы тыя ж памеры, што і кампакт-дыск, DVD можа ўтрымліваць значна болей інфармацыі.
На рынку існуюць DVD-дыскі розных відаў. Найбольш распаўсюджаныя папярэдне запісаныя DVD-дыскі — DVD-ROM, якія штампуюцца ў вялікіх аб’ёмах паводле арыгінальнай матрыцы. Для аднаразовага запісу існуюць два фарматы: DVD-R і DVD+R. Перазапісвальныя DVD (DVD-RW, DVD+RW, DVD-RAM) можна запісваць і сьціраць шматразова.
DVD-Video, спажывецкі фармат лічбавага відэа, выкарыстоўвае DVD-дыскі ў якасьці носьбіту. DVD-дыскі выкарыстоўваюцца і ў аналягічным аўдыё-фармаце DVD-Audio. Таксама DVD-дыскі, як і CD, могуць утрымліваць звычайныя лічбавыя зьвесткі для выкарыстаньня ў кампутары.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |