Дэ-фа́кта (па-лацінску: de facto, літаральна — «на практыцы», «фактычна») — лацінскі выраз. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім да лацінскага тэрміну дэ-юрэ ў заканадаўчай, тэхнічнай (у дачыненьні стандартаў) сфэрах і сфэры кіраваньня, калі ў звычайную практыку ўводзяцца элемэнты без адпаведнай афіцыйнай падтрымкі. Напрыклад, пры разборы прававой сытуацыі «дэ-юрэ» азначае патрабаваньні закона, тады як «дэ-факта» гаворыць аб тым, што адбываецца насамрэч (законна гэта або не).
Тэрмін «Урад дэ-факта» ўжываецца ў дачыненьні да органаў улады, якія трымаюць уладу ў пэўнай краіне, пасьпяхова зрынуўшы (хоць бы і часова) законна абраныя інстытуты ўлады і ўсталяваўшы на іх месца свае.
Таксама ўжываецца ў міжнародным праве для апісаньня праўдзівых узаемаадносін бакоў, у той час як афіцыйныя ўзаемаадносіны звычайна вызначаюцца як «дэ-юрэ».