Debian (бел. Дэбіян) — апэрацыйная сыстэма сямейства Linux, заснаваная на праграмным забесьпячэньні з адкрытым зыходным кодам. Распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU. Debian прэзэнтаваў Іан Мэрдак 16 жніўня 1993 году. Назва «Debian» утвораная ад спалучэньня імёнаў стваральніка першай вэрсіі гэтай апэрацыйнай сыстэмы Іяна Мэрдака і ягонай жонкі Дэбры (па-ангельску: Debra)[1]. Паводле стану на 15 ліпеня 2017 году, Debian падтрымлівала восем плятформаў: IA-32, x86-64[2], PowerPC[3], SPARC, ARM, MIPS[4], IBM System z[5] ды Intel 80386. Асноўны пакетны мэнэджар у Debian — dpkg, таксама выкарыстоўваецца Advanced Packaging Tool (APT). Па змоўчаньні ў Debian усталёўваецца інтэрфэйс GNOME, але ёсьць магчымасьць дадаткова ўсталяваць таксама KDE, Xfce, LXDE, MATE, Cinnamon ды іншыя[6]. Зыходны код апэрацыйнай сыстэмы Debian разьмяшчаецца на плятформе github.
Нумар вэрсіі |
Кодавае імя |
Дата выпуску
|
0.91 |
- |
студзень 1994
|
1.1 |
Buzz |
17 чэрвеня 1996
|
2.0 |
Hamm |
24 ліпеня 1998
|
2.1 |
Slink |
9 сакавіка 1999
|
3.0 |
Woody |
19 ліпеня 2002
|
3.1 |
Sarge |
6 чэрвеня 2005
|
4.0 |
Etch |
8 красавіка 2007
|
5.0 |
Lenny |
14 лютага 2009
|
6.0 |
Squeeze |
6 лютага 2011
|
7.0 |
Wheezy |
4 мая 2013
|
7.9 |
4 верасьня 2015[7]
|
8.0 |
Jessie |
25 красавіка 2015
|
8.2 |
5 верасьня 2015[8]
|
8.3 |
23 студзеня 2016[9]
|
8.4 |
2 красавіка 2016[10]
|
8.5 |
4 чэрвеня 2016[11]
|
8.6 |
17 верасьня 2016[12]
|
8.7 |
14 студзеня 2017[13]
|
8.8 |
6 мая 2017[14]
|
9.0
|
Stretch
|
17 чэрвеня 2017[15]
|
10
|
Buster
|
6 ліпеня 2019[16]
|
11
|
Bullseye
|
14 жніўня 2021[17]
|
12
|
Bookworm
|
10 чэрвеня 2023[18]
|