Destruction

Destruction
Гады 1982 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Лёрах, Нямеччына
Жанр
Выдаўцы
Зьвязаныя праекты
Удзельнікі
  • Марсэль «Schmier» Шырмэр
  • Майк Зыфрынгер
  • Ваўжынец «Vaaver» Драмовіч
destruction.de

Destruction — трэш-мэтал-гурт зь Нямеччыны, заснаваны ў 1982 годзе. Першапачаткова гурт меў назву «Knight of Demon», але быў пераназваны яшчэ да выхаду першага альбому. Destruction — адзін з трох найбольш уплывовых гуртоў нямецкага трэш-мэталу, поруч з Kreator і Sodom. Многія фанаты лічаць гурт ня толькі хроснымі бацкамі трэш-мэталу, але й блэк-мэталу ў тым ж ліку.[1]

Гурт быў створаны ў 1982 годзе пад назвай Knight of Demon у горадзе Лёрах. Першапачатковы склад уключаў басіста й вакаліста Марсэля Шырмэра (таксама вядомага пад псэўданімам «Schmier»), бубнача Томі Зандмана й гітарыста Майка Зыфрынгера. Неўзабаве пасьля свайго ўтварэньня гурт зьмяніў назву на Destruction і зрабіў два дэма-запісы. У тым жа складзе былі запісаныя першыя два альбомы й праведзена турнэ па Нямеччыне на разагрэве ў Slayer. У 1988 годзе быў выпушчаны Release from Agony, які атрымаў некалькі супярэчлівыя ацэнкі ў прэсе. На гэтым ж альбоме сыгралі новыя ўдзельнікі гурта — другі гітарыст Гары Вількенс і ўдарнік Олівэр «Олі» Кайзэр, якія прыйшлі годам раней. Наступным рэлізам гурта стаў канцэртны альбом Live Without Sense.

У 1989 годзе праз, у большай ступені музычных, чым іншых, рознагалосьсяў зь іншымі ўдзельнікамі гурта склад пакідае Марсэль Шырмэр. Праблемы паміж удзельнікамі пачаліся яшчэ ў пэрыяд складаньня музыкі, і Шырмэр, з прычыны неадпаведнасьці новага матэрыялу ягоным музычным перавагам, быў выгнаны са складу.[2] Шырмэр заснаваў свой гурт Headhunter, у які, апроч іншых, вайшоў Ёрг Міхаэль. Ужо бяз Шырмэра быў запісаны новы альбом Cracked Brain (1990), пасьля якога гурт страціў падтрымку лэйбла Modern Music. У якасьці вакалиста на рэлизе сэсійна выступіў вакаліст гуртаPoltergeist Андрэ Грыдэр, таксама сэсійна быў прыцягнуты й басіст Крыстыян Энглер. У 1998 годзe гурт самастойна выпусьціў альбом The Least Successful Human Cannonball, які не вайшоў у асноўную дыскаграфію, на якім вакальныя партыі выконваў Томас Розэнмэркель. На гэтым альбоме гурт зьмяніў кірунак з трэш-мэталу на груў-/фанк-мэтала. У 1999 годзе ў гурт вярнуўся Марсэль Шырмэр і быў падпісаны кантракт зь Nuclear Blast, на якім было выпушчана тры наступных альбома. Узьяднаньне гурта ў амаль клясычным складзе доўгі час не падтрымлівалася ні Майкам Зыфрынгерам, ні самім Шмірам, але аднойчы яны ўсё ж такі, пры вяршэнстве ў гэтым пытаньні жаданьня прыхільнікаў, вырашылі граць разам.[2] Альбомы Inventor of Evil (2005) , Thrash Anthems (2007) і D.E.V.O.L.U.T.I.O.N (2008) выйшлі на лэйбле AFM Records. Новы альбом Destruction вырашылі назваць Day Of Reckoning. Ён выйшаў у студзені 2011 году на лэйбле Nuclear Blast Records.[3] У 2012 годзе Destruction запісалі свой юбілейны альбом «Spiritual Genocide» у гонар 30-годзьдзя калектыва, які выйшаў у лістападзе на Nuclear Blast Records. Міксаваньнем займаўся Эндзі Класэн, а ў якасьці гасьцёў на дыске ўзялі ўдзел Томас «Angelripper» Зух (Sodom), Андрэас «Gerre» Джэрэмія (Tankard) й Оль Драке (Evile). Акрамя таго, дзеля адное песьні Destruction сабраліся ў складзе, вядомым па альбому «Release From Agony» — з гітарыстам Гары Вількенсам і бубначом Олівэрам «Olly» Кайзэрам.[4]

  • Вакал, бас-гітара: Марсэль Шырмэр (1983—1989, з 1999)
  • Гітара: Майк Зыфрынгер (з 1983)
  • Ударныя: Ваўжынец «Vaaver» Драмовіч (з 2011)
  • Вакал: Андрэ Грыдэр (1990)
  • Вакал: Томас Розэнмэркель (1993—1999)
  • Гітара: Гары Вількенс (1987—1989)
  • Гітара: Міхаэль «Ano» Піраньё (1993—1999)
  • Бас-гітара: Крыстыян Энглер (1993—1999)
  • Ударныя: Томі Зандман (1983—1987)
  • Ударныя: Олівэр «Olly» Кайзэр (1987—1999)
  • Ударныя: Свэн Форман (1999—2001)
  • Ударныя: Марк Рэйн (2001—2010)

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэртныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Speed Kills (1983)
  • Bestial Invasion Of Hell (1984)
  • The Butcher Strikes Back (1999)
  • Metal Discharge (2003)
  1. ^ Часопіс Dark City лістапад 2000 (пробны нумар). Стар. 7
  2. ^ а б Часопіс Dark City лістапад 2000 (пробны нумар). Стар. 6
  3. ^ Вядомая назва новага альбома DESTRUCTION
  4. ^ Дэталі новага альбому DESTRUCTION

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Destructionсховішча мультымэдыйных матэрыялаў