Devrim | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Eskişehir Demiryolu Fabrikası |
Гады вытворчасьці | 1961 |
Зьнешні выгляд | |
Кузаў | 4‑дзьв. сэдан |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | 2.0 літры |
Прывад | |
Габарыты | |
Даўжыня | 4500 мм |
Шырыня | 1800 мм |
Вышыня | 1550 мм |
Маса | 1250 кг |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Наступнік | Anadol |
Devrim (з турэцкай: рэвалюцыя) — чатыры асобнікі легкавога аўтамабіля, сабраныя ў 1961 годзе па загаду прэзыдэнта Турэччыны Джэмаля Гюрселя да Дня Рэспублікі. На праектаваньне было адведзена чатыры з паловай месяцы. Пазьней плянавалася распачаць сэрыйную вытворчасьць. Усе запчсткі да машыны, акрамя шыбаў і шынаў, былі выраблены на турэцкіх заводах. Былі зробленыя чатыры асобнікі: тры пафарбавалі ў крэмавы[1] колер і адзін — у чорны (яго лакіравалі па дарозе з завода ў Анкару). Захаваўся толькі адзін аўтамабіль, які знаходзіцца ў горадзе Эскішэхір, на прадпрыемстве, дзе яго зьбіралі.