«Du riechst so gut» | ||||
Самотнік Rammstein з альбому Herzeleid | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 24 жніўня 1995 | |||
Жанр | Neue Deutsche Härte, Індастрыял-мэтал | |||
Лэйбл | Motor Music | |||
Фармат | CD | |||
Працягласьць | 14:14 | |||
Прадусар | Якаб Хэльнар Carl-Michael Herlöffson | |||
Мова | нямецкая | |||
Месца запісу | Polar Studios, Швэцыя, Стакгольм, 1995 | |||
Храналёгія самотнікаў Rammstein | ||||
|
«Du riechst so gut» (зь ням. — «ты пахнеш так добра») — першы самотнік нямецкага NDH-гурта Rammstein на іхным дэбютным альбоме Herzeleid.
Песьня была выпушчана 24 жніўня 1995 году. Яна апісвае ўнутраныя думкі драпежніка, які палюе на сваю ахвяру. Назва сынглу была навеяна «Парфумай» Патрыка Зюскінда, любімым раманам саліста гурта Тыля Ліндэмана.
Самотнік быў перавыпушчаны ў 1998 годзе пад назвай «Du riechst so gut ’98» разам з новым відэакліпам.
Мова песьні — нямецкая. Музыка й словы да яе — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.
Першы відэакліп «Du riechst so gut» выйшаў у 1995 годзе і ўяўляў сабой выкананьне кампазыцыі Тылем Ліндэманам на белым фоне, зь зьменлівым плянам на чальцоў гурта, дабермана й кветку гербера, які таксама намаляваны на вокладцы музычнага альбома «Herzeleid».
Акрамя гэтага ў кліпе прысутнічалі акуляры, вядомыя як «Schlitzbrille», якія пазьней зьяўляюцца ў відэакліпе «Ohne dich».
Сьпіс кампазыцыў[1] |
---|
1. Du riechst so gut (Single Version) / (Ты пахнеш так добра) — (4:50) |
2. Du riechst so gut (Frecce Tricolor Remix) / (Ты пахнеш так добра) — (4:57) |
3. Wollt ihr das Bett in Flammen sehen? (Album Version) / (Ці хочаце вы ўбачыць ложак ў агне?) — (5:19) |
Глядзіце ніжэй.