Duff — выдуманы гатунак піва ў сэрыяле «Сымпсаны». Улюбёны гатунак Гамэра Сымпсана. Duff зьяўляецца пародыяй на масавае амэрыканскае піва: сярэдняй якасьці, таннае, з назойлівай рэклямай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.
Галоўны канкурэнт піва «Даф» — піва «Фад» (Fudd), якое ўпершыню зьяўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва «Фад» вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць Мо неяк згадаў, што ён думае, што гэтае піва было забароненае, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы сьлепнулі».
Заўважаныя ў сэрыяле гатунку піва «Даф»:
Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі зь сярэдзіны 1990 году да 1996 году, калі высьвятлілася, што назоў без дазволу запазычаны з «Сымпсанаў». Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.[1]
Duff — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |