Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 1992 |
Заснавальнікі |
|
Уласьнікі | Miroslav Trnka[d], Rudolf Hrubý[d], Peter Paško[d], Richard Marko[d], Maroš Grund[d] і Anton Zajac[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Браціслава |
Ключавыя фігуры | Рыхард Марка (генэральны дырэктар) |
Галіна | Распрацоўка праграмнага забесьпячэньня |
Прадукцыя | |
Апэрацыйны прыбытак | 115 млн € (2009) |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | ▲ 800 |
ТАА ESET (па-славацку: ESET, spol. s r.o.) — славацкая фірма-вытворца праграмнага забесьпячэньня і рашэньняў у галіне кампутарнае бясьпекі, заснаваная ў 1992 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Aupark Tower (Браціслава), філіі — у Буэнас-Айрэсе, Сан-Дыега, Сан-Паўлу, Манрэалі, Сынгапуры, Празе, Кракаве, Кошыцах і Маскве[3]. Дзейнічае ў больш як 180 краінах сьвету.
Назоў кампаніі ўяўляе сабой абрэвіятуру ангельскага выразу «Essential Security against Evolving Threats» — эфэктыўная абарона ад эвалюцыянуючых пагрозаў.
Гісторыя кампаніі бярэ пачатак у 1987 року, калі два маладыя праграмоўцы Пэтэр Пашка і Міраслаў Трнка, знайшоўшы адзін зь першых кампутарных вірусаў, які атрымаў назву «Вена», напісалі праграму для ягонага выяўленьня. Антывірус для апэрацыйнае сыстэмы MS-DOS атрымаў назву NOD.
Пазьней са зьяўленьнем іншых вірусаў было вырашана стварыць праграмнае рашэньне для барацьбы зь невядомымі відамі пагрозаў. З гэтай мэтаю ў 1992 року шляхам аб’яднаньня з кампаніяй Рудольфа Грубага была заснаваная фірма «ESET».
У 1998 выйшаў NOD32 1.0 для Microsoft Windows, у 2003 зьявілася вэрсія 2.0. Апошняя вэрсія NOD32 пад нумарам 2.70.39 выйшла ў лістападзе 2006 року і мела падтрымку Windows Vista.
У лістападзе 2007 быў прадстаўлены NOD32 Antivirus 3.0, а таксама новы праграмны прадукт ESET Smart Security, які камбінаваў антывірусную праграму ESET NOD32 з функцыяй фаерволу і антыспаму.
У 2010 року «ESET» выдаў антывіруснае рашэньне пад назовам ESET Cybersecurity для Mac OS X, а праз год — для АС Linux.
Для мабільных прыладаў пад кіраваньнем Windows Mobile, Symbian ці Android існуе антывірусны прадукт ESET Mobile Security.
Стала першай славацкай кампаніяй, якая тройчы (2008, 2009 і 2010) станавілася фірмай году паводле апытаньня TREND TOP Фірма году.
У 2011 року ESET была названая адною з найбольш інавацыйных кампаніяў Эўропы і ўдастоеная ўзнагароды HSBC European Business Awards.
Кампанія ўваходзіць у сьпіс найбольш разьвітых кампаніяў у сфэры высокіх тэхналёгіяў паводле рэйтынгу Deloitte Technology Fast 50 у рэгіёне Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі (EMEA).