Ergo Proxy | |
![]() | |
яп. エルゴプラクシー (Эруго Пурокусі) | |
---|---|
Жанр | кібэрпанк, постапакаліптыка, трылер |
Тэлесэрыял | |
Рэжысэр | Сюко Мурасэ |
Сцэнарыст | Дай Сато |
Кампазытар | Ёшыро Іке |
Студыя | Manglobe |
Тэлесетка | WOWOW |
Час паказу | 25 лютага 2006 — 12 жніўня 2006 |
Сэрыяў | 23 |
Ergo Proxy (па-японску: エルゴプロクシー Эруго Пурокусі: , анг. Ergo Proxy) — навукова-фантастычны анімэ-тэлесэрыял ад кампаніі Geneon Entertainment і Manglobe, што выходзіў з 25 лютага 2006 году па 12 жніўня 2006 году на спадарожнікавым канале WOWWOW. Рэжысэр сэрыялу — Сюко Мурасэ, сцэнар — Дай Сато і іншыя. Пры стварэньні анімэ актыўна выкарыстоўвалася як двухмерная анімацыя, так і 3D-мадэляваньне з спэцэфэктамі. Анімэ належыць да жанру кібэрпанк, з элемэнтамі постапакаліптыкі. Таксама Ergo Proxy адносяць да жанру містычнай навуковай фантастыкі зь філязофскімі развагамі ў канве твору[1].
Гісторыя пачынаецца ў купалападобным горадзе «Ромда», пабудаваным дзеля выратаваньня ягоных насельнікаў ад глябальнай экалягічнай катастрофы. У гэтай утопіі, людзі і андроіды, якіх называюць Аўтарэйвамі (яп. オートレイヴ О:тоРэйву ад анг. AutoLive — «аўтаматычнае жыцьцё») мірным чынам суіснуюць пад татальнай сыстэмай кантролю. Сэрыя забойстваў, зьдзейсьненых інфікаванымі вірусам «когіта» (лац. Cogito) аўтарэйвамі, пагражае далікатнаму балянсу грамадзкага ладу Ромда. Тым часам урад гораду ажыцьцяўляе сакрэтныя экспэрымэнты над таемнай, падобнай на чалавека, жыцьцёвай формай, названай Проксі (анг. Proxy). Гэтыя істоты, якія апісваюцца богападобнымі і несьмяротнымі, імаверна, валодаюць ключом да выжываньня чалавецтва.
Рыл Мэер (Re-l Mayer) — інспэктар зь Бюро Расьсьледваньняў (па сумяшчальніцтве — унучка рэгента) разам з сваім андроідам атрымлівае загад расьсьледваць гэтую справу. Яна сустракае інфікаванага вірусам когіта аўтарэйва і звышхуткага богападобнага монстра. Пазьней яна даведваецца, што гэта быў Проксі. Іншым цэнтральным пэрсанажам зьяўляецца Вінсэнт Лоў, які, як выяўляецца, мае нейкае дачыненьне да Проксі. Пасьля зладжанага за ім паляваньня ў Ромда ён пакідае горад і пэўны час жыве па-за купалам у паселішчы ўцекачоў. Пазьней ён адпраўляецца ў падарожжа да Масквы, яго роднага гораду, дзе, як ён лічыць, будзе магчыма аднавіць свае ўспаміны. Рыл далучаецца да яго з мэтай зразумець сутнасьць Проксі і гарадоў-купалаў. Сярод іншага будзе выяўлена, што ўсе гарады-купалы створаны Проксі, зрэшты, як і ўсе іхнія жыхары, якія прадукуюцца ў адмысловых інкубатарах.
Пачатковая кампазыцыя | ||
Загаловак | Выканаўца | Эпізоды |
---|---|---|
Kiri | Monoral | 03-23 |
Канечная кампазыцыя | ||
Загаловак | Выканаўца | Эпізоды |
Paranoid Android | Radiohead | 01-22 |
Афіцыйныя
Фэн-сайты