Europe | |
Гады | 1979 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Упляндс-Вэсьбю[d] |
Жанр | спід-мэтал[d], глэм-мэтал[d][1], гард-рок і мэтал |
Выдавец | Epic Records[d], Edel Records[d] і UDR[d] |
Удзельнікі | |
Узнагароды і прэміі | |
europetheband.com (анг.) |
Europe (па-беларуску: Эўропа) — швэдзкі рок-гурт, створаны ва Упляндс-Вэсьбю ў 1979 годзе[2], вакалістам Юэям Тэмпэстам, гітарыстам Ёнам Нурумам, басістам Пэтэрам Ульсанам і бубначом Тоні Рэна. Гурт дасягнуў вялікага посьпеху ў Швэцыі ў 1982 годзе, атрымаўшы перамогу ў тэлевізійным конкурсе «Rock-SM». Europe дасягнуў міжнародную вядомасьць у 1980-х гадох дзякуючы свайму трэцяму альбому «The Final Countdown» 1986 году, які быў прададзены ў колькасьці 3 млн асобнікаў толькі ў ЗША. Два альбомы гурта ўваходзілі ў сьпіс 20 найлепшых альбомаў у чартах Billboard 200, як то аотбомы «The Final Countdown» і «Out of This World»[3], а таксама тры сынгла дасягалі сьпісу 30 найлепшых сынглаў чарту Billboard Hot 100, як то сынглы «The Final Countdown», «Rock the Night» і «Carrie»[3].
Europe перапыніў сваю дзейнасьць у 1992 годзе, часова ўзьяднаўшыся дзеля аднаразовага выступу ў Стакгольме напярэдадні 1999 году. Доўгатэрміновае афіцыйнае ўзьяднаньне адбылося ў 2003 годзе. З таго часу гурт выпусьціў шэсць альбомаў «Start from the Dark» (2004), «Secret Society» (2006), «Last Look at Eden» (2009), «Bag of Bones» (2012), «War of Kings» (2015) і «Walk the Earth» (2017). Гурт прыцягнуў новую хвалю ўвагі ў ЗША пасьля ўдзелу ў камэрцыйнай кампаніі кабэльнага тэлебачаньня GEICO у пэыряд з 2015 па 2016 гады. У асноўным на гурт мелі ўплыў Whitesnake, Deep Purple, Rainbow, Led Zeppelin, Thin Lizzy, UFO і Michael Schenker Group[4][5].