FN F2000

FN F2000

Краіна паходжаньня Бэльгія Бэльгія
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 2001 - наш час
Войны Вайна ў Аўганістане (з 2001 г.)
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня 2001
Вытворца Fabrique Nationale de Herstal
Мадыфікацыі F2000 Tactical, FN FS2000 (грамадзянскі варыянт)
Характарыстыкі
Вага 3,8 (без патронаў)
4 (Standard TR без патронаў)[1]
4,6 (з 40мм гранатамётам)
3,6 (F2000 Tactical без патронаў)
Даўжыня 690
Даўжыня ствала 400

Патрон 5,56×45 мм НАТА
Калібр 5,56
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць 850
Пачатковая
хуткасьць кулі:
900
Прыцэльная
далёкасьць
500
Від боясілкаваньня каробчатая крама на 30 патронаў (НАТА/STANAG)
Прыцэл кампутарызаваны аптычны 1,6x
адкрыты (Tactical TR)

FN F2000 — бэльгійскі аўтамат, распрацаваны фірмаю Fabrique Nationale de Herstal. FN F2000 упершыню былў прадстаўлены ў 2001 годзе. Гэтая зброя прызначана для выкананьня баявых задачаў у сучасных лякальных ваенных канфліктах. Распрацаваны ў канцы 90-х гадоў, сэрыйна вырабляецца з 2001—2002 гадоў.

Аўтаматыка F2000 дзейнічае за кошт адводу парахавых газаў, замыканьне ствала ажыцьцяўляецца завароткам засаўкі. Кампаноўка — буллпап. Дзякуючы запатэнтаванай схеме франтальнае экстракцыі стрэляных гільзаў (гільзы выпадаюць вонкі практычна ў дульнага зрэзу) вырашаецца асноўная праблема зброі падобнае кампаноўкі — немагчымасьць выкарыстаньня зброі стралком-леўшуном з-за трапленьня стрэляных гільзаў у твар. Пры гэтым зброя можа выкарыстоўвацца як ляўшунамі, так і праўшамі без пераробкаў у адрозненьне ад Steyr AUG ці FAMAS. Разьмяшчэньне двухбаковага засцерагальніка/перакладніка рэжымаў агню пад спускавою клямкаю таксама забясьпечвае «двубаковасьць» сыстэмы.

У якасьці матэрыялаў корпусу ўжываюцца палімэры, цаўё — пластыкавае, легкасьёмнае, на месца якога могуць усталёўвацца розныя дадатковыя модулі: лязэрны цэлепаказальнік, ліхтар, 40-мм гранатамёт, «несьмяротны» модуль М303, прызначаны для стральбы капсуламі, якія зьмяшчаюць фарбу ці сьлязісты газ. У пэрспэктыве па патрабаваньні замоўцы магчымая ўсталёўка іншых модуляў.

Стандартны прыцэл — аптычны кратнасьці 1.6Х з шырокім полем зроку. Ён можа быць хутка заменены на любы іншы прыцэл, які мае адпаведныя мацаваньні, напрыклад, адмысловы кампутарызаваны модуль кіраваньня агнём. Гэты модуль складаецца з лязэрнага далямэру й балістычнага вылічальніка, які выстаўляе прыцэльную марку прыцэла як для стральбы з самага аўтамата, так і з падствольнага гранатамёту (калі ён усталяваны), засноўваючыся на дадзеных пра далёкасьць да цэлі. З такім модулем F2000 можна разглядаць як таннейшы аналёг амэрыканскае сыстэмы OICW.[2]

  • F2000 Tactical — аналягічны стандартнае мадэлі, аднак пазбаўлены аптычнага прыцэлу, замест якога ўсталявана дадатковая накіравальная тыпу Планка Пікатыні, а таксама адкрытыя прыцэльныя прыстасаваньні.
  • FS2000 — грамадзянская самазарадная мадыфікацыя, прадстаўленая ў чэрвені 2006 году. Абсталявана падоўжаным ствалом з полымягасільнікам і крокам нарэзаў 1:7. Мацаваньне для багнэту адсутнічае. Таксама як і вэрсія Tactical абсталёўваецца планкаю Пікатыні й адкрытым прыцэлам замест аптычнага.
    • FS2000 Standard — адрозьніваецца ад FS2000 наяўнасьцю аптычнага прыцэла.

Краіны-эксплюатанты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампутарныя гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • У Call of Duty Modern Warfare 2 дадзеная зброя выкарыстоўваюць расейскія байцы.
  • У Battlefield 2 дадзеная зброя выкарыстоўваецца брытанскімі SAS.
  • У Battlefield 3 дадзеная зброя выкарыстоўваецца баявікамі ССО
  • Гэтак жа прысутнічае ў сэрыі гульняў S.T.A.L.K.E.R..
  • У кампутарнай гульні Hitman: Blood Money.
  • У сэрыі кампутарных гульняў Splinter Cell.
  • У анлайн-шутары Point Blank.
  • У сэрыі кампутарных гульняў Battlefield: Bad Company.
  • У анлайн FPS-шутары Combat Arms.
  • У анлайн шутары A.V.A.
  • У анлайн шутары Cross Fire (шутар).
  • Таксама аўтамат згадваецца ў кнізе Андрэя Дзьякава "Сусьвет Мэтро 2033: Да сьвятла". Ім карыстаецца адзін з герояў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]