Gothic II | |
Дата выпуску | 2002 |
---|---|
Дата анансаваньня | 29.11.2002 (Нямеччына) 13.07.2003 (Вялікабрытанія) 28.03.2003 (ЗША) 25.03.2005 (Францыя) |
Апошняя вэрсія | 2.60 |
Жанр | RPG |
Сэрыя | Gothic[d] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Piranha Bytes |
Выдаўцы | JoWooD; Акелла |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], гішпанская мова[1], польская мова[1] і расейская мова[1] |
Кампазытар | |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | ZenGin |
Плятформа | PC (Windows) |
Рэжым | аднакарыстальніцкая гульня[d][1] |
Носьбіт | CD-ROM[d], лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
700 MHz CPU, 256 MB RAM, 32 MB GPU | |
Кіраваньне | клявіятура кампутара[d] |
Працэсар | 700 MHz |
Афіцыйны сайт |
Gothic II (Готыка-2) — кампутарная гульня, другая прыгодніцкая RPG з сэрыі «Gothic», анансаваная 29 лістапада 2002 году.
Дзеяньне другой «Готыкі» пачынаецца праз тры тыдні пасьля падзеяў першай часткі.
Асноўнае сюжэтнае дзеяньне разгортваецца на высьпе Харыніс (па-ангельску: Khorinis), разьмешчанай недалёка ад марскога берагу каралеўства Міртана (па-ангельску: Myrtana). Галоўнае паселішча выспы — аднайменны партовы горад, якім часова кіруе камандзір атраду паладзінаў — лорд Гаген (па-ангельску: Lord Hagen). Выспа Харыніс вядомая, першым чынам, сваёй «Рудніковой далінай» — «Мінэнталь» (у якой разгортваліся ўсё дзеяньні Gothic I). На працягу шматлікіх гадоў над усёй далінай распрасьціраўся магічны бар’ер і ўсіх зьняволеных каралеўствы Міртаны адпраўлялі туды. Так даліна стала выпраўленчай калёніяй для шматлікіх асуджаных. Акрамя таго, на высьпе ёсьць некалькі невялікіх сялянскіх сядзібаў, якія апрацоўваюць глебу для гадоўлі злакаў і гародніны, а таксама разводзяць хатнюю жывёліну. На працягу шматлікіх пакаленьняў самы вялікі двор прыналежыць абшарніку Анару, які здае ў арэнду іншым сялянам найбліжэйшыя землі. Дзесьці ў цэнтры выспы разьмешчаны стары кляштар служэбнікаў Інаса (па-ангельску: Innos), якім кіруюць Чараўнікі агню. Таксама яны праводзяць магічныя і алхімічныя дасьледаваньні і вырабляюць найсмачнейшае віно. А дзесьці ў нязьведаных марскіх водах ёсьць змрочная выспа Ірдарат (па-ангельску: Irdorath)…
Пасьля таго як Сьпячы быў зрынуты і магічны бар’ер упаў, пратаганіст (галоўны герой) быў пахаваны пад завалай з каменных груд і выжыў толькі дзякуючы дасьпехам з магічнай руды.
Нэкрамант Ксардас (па-ангельску: Xardas) выратаваў Галоўнага героя, які праляжаў пад абломкамі Храма Сьпячага тры тыдні. З гутаркі з Ксардасам Галоўны герой пазнае, што Сьпячы сваім перадсьмяротным крыкам абудзіў войскі цемры з царства Бэліяра (па-ангельску: Beliar): цмокаў, дэманаў, оркаў і іншае паскудзьдзе. Для перамогі над ворагам трэба знайсьці нейкі старажытны артэфакт — «Вока Інаса» (па-ангельску: The Eye of Innos), які знаходзіцца ў Ордэна паладзінаў. Для гэтага трэба патрапіць у горад Харыніс і пагаварыць з лордам Гагенам. Адна з самых вялікіх праблем — гэта страта ўсіх каштоўных навыкаў і ўменьняў, якія набыў герой падчас сваіх папярэдніх падарожжаў.
|
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |