Green Day | |
Гады | з 1987 году па цяперашні час |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | панк-рок поп-панк альтэрнатыўны рок |
Выдавец | Skene Records (1990) Lookout! Records (1989—1994) Reprise Records(1994 — цяпер) |
Удзельнікі | |
Былыя ўдзельнікі | Шон Г’юз Радж Панджабі Джон Кіфмэер Джэйсан Ўайт |
Узнагароды і прэміі | |
greenday.com (анг.) |
Green Day (па-беларуску: Зялёны дзень[1]) — амэрыканскі панк-рок-гурт. Складаецца з чатырох удзельнікаў: Білі Джо Армстранга (вакал, гітара), Майка Дзёрнта (бас гітара, бэк-вакал), Трэ Кула (ударныя) і (з моманту анонса альбома ¡Uno!) Джэйсана Уайта(гітара).
Green Day першапачаткова былі часткай панк-рок асяродзьдзя, якое сфармавалася вакол панк-клюбу 924 Gilman Street (Берклі). Іх першыя альбомы, запісаныя на незалежнай кампаніі Lookout!Records, дазволілі гурту набыць мноства фанатаў. У выніку гурт разам зь іншымі каліфарнійскімі панкамі (The Offspring, Rancid) паднялі хвалю велізарнай цікавасьці да панк-музыкі ня толькі ў ЗША, але і ва ўсім сьвеце. Спарадзіўшы такіх вядомых пераймальнікаў, як Good Charlotte, Fall Out Boy, Simple Plan, Green Day працягваюць натхняць музыкантаў і дагэтуль. У 2011 годзе трыё было прызнана найлепшым панк-гуртом у гісторыі музыкі па выніках апытаньня, праведзенага часопісам Rolling Stone.[2]