M142 HIMARS | |
---|---|
HIMARS на авіябазе Баграм у Афганістане, 13 сакавіка 2014 года | |
Тып | рэактыўная сыстэма залпавага агню |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з чэрвеня 2005 году |
Выкарыстаньне | ЗША, Сынгапур, Украіна |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Lockheed Martin |
Дата стварэньня | 1996—2000 |
Вытворца | Lockheed Martin, BAE Systems |
Вытворчасьць | з сакавіка 2003 году |
Характарыстыкі | |
Вага | 11 000 кг |
Даўжыня | 7000 мм |
Шырыня | 2400 мм |
Вышыня | 3200 мм |
Экіпаж | 3 (апэратар, кіроўца, камандзір разьліку) |
Асноўнае ўзбраеньне | 6 ракет РСЗА тыпу MLRS ці 1 тактычная ракета тыпу ATACMS |
Практычная далёкасьць | 480 км (цягач)/300 км (ракета) |
Хуткасьць | 85 км/гадз (цягач)/ 5 Мах (ракета) |
Сыстэма кіраваньня | пульт |
M142 HIMARS (па-ангельску: High Mobility Artillery Rocket System, Гаймарз) — амэрыканская рэактыўная сыстэма залпавага агню (РСЗА) на колавых шасі.
M142 HIMARS створаны на базе пяцітоннага колавага шасі FMTV арміі ЗША (па-ангельску: Family of Medium Tactical Vehicles — «сямейства сярэдніх тактычных аўтамабіляў») можа несьці шэсьць рэактыўных снарадаў РСЗА або адну апэратыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. HIMARS ўзаемазамяняльная з РСЗА /M270A1, ды можа несьці палову яе боекамплекту.
Сыстэма M142 HIMARS можа перавозіцца на самалёце C-130 і вырабляецца кампаніяй BAE Systems Mobility & Protection Systems (раней Armor Holdings, Inc.). Ракетная частка вырабляецца фірмай Lockheed Martin.
Аб распрацоўцы M142 HIMARS ўпершыню стала вядома ў 1994 годзе[1]. У 2002 годзе корпус марской пяхоты ЗША дамовіўся з Сухапутнымі войскамі ЗША аб набыцьці 40 сыстэм HIMARS. Іх разгортваньне пачалося ў 2005 годзе у. У ліпені 2007 году, марскія пехацінцы з батарэі Фокс 2-га батальёну 14 палку марской пяхоты разьмясьціліся ў Іракскай правінцыі Аль-Анбар. Гэта першае падразьдзяленьне марской пяхоты, якое выкарыстоўвала HIMARS ў баявых дзеяньнях.
У верасьні 2011 Сынгапур прыняў HIMARS на ўзбраеньне свайго войска. У войскі паступілі 18 пускавых установак HIMARS, 9 пяцітонных шасі FMTV і кантэйнэры з ракетамі XM31 (GMLRS, Guided MLRS — аснашчаных інэрцыяльнай сыстэмай кіраваньня камплексаванай з GPS) з унітарнай фугаснай баявой часткай, а таксама адпаведнае дапаможнае і камунікацыйнае абсталяваньне і паслугі. Характэрна, што гэтая замова не ўключала ракеты тыпу М26 або іншых тыпаў некіраваных рэактыўных снарадаў MLRS.
Падчас расейска-ўкраінскай вайны, у красавіку 2022, Вашынгтон прыняў рашэньне перадаць УСУ сыстэмы M142 HIMARS, якія здольныя наносіць удары тактычнымі ракетамі на дыстанцыях да 300 кілямэтраў. У тым жа месяцы яна была дастаўлена ва Ўкраіну[2]. Расейцы заявілі, што гэтая зброя ставіць пад пагрозу значную частку іх тэрыторыі памежнай з Украінай[3].
Для MLRS і HIMARS існуюць 2 роды боепрыпасаў:
MFOM (па-ангельску: MLRS Family of Munitions — сямейства боепрыпасаў MLRS)
AFOM (па-ангельску: Army TACMS Family of Munitions — сямейства боепрыпасаў ATACMS)