Huawei Ascend W1 | |
Huawei Ascend W1 | |
Вытворца | Хуавэй (Тайвань) |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; UMTS 900/2100 |
Наступнік | Huawei Ascend W2[d] |
Тып корпусу | Пліта |
Маса | 130 грамаў |
Памеры | 125×64×10 мм |
Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
Цэнтральны працэсар | шматядравы працэсар[d] |
Пярэдняя камэра | 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
Інтэрфэйсы | Bluetooth 2.1, Wi-Fi |
consumer.huawei.com/ph/s… | |
Huawei Ascend W1 (анг. Ascend — падымацца) — першы смартфон Хуавэй пад Windows Phone 8, прадстаўлены 8-11 студзеня 2013 году на Міжнароднай выставе спажывецкай электронікі (горад Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША). У студзені 2013 г. зьявіўся на кітайскім рынку ў якасьці найтаньнейшага мабільніка з апэрацыйнай сыстэмай WP8, што мае і беларускамоўны інтэрфэйс.
Дотыкавы экран з дыяганальлю 4 цалі з тонкастужкавых транзыстараў (TFT) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (233 пкс/цаля) і здольнасьць адлюстроўваць да 16 млн адценьняў. Сховішча складала 4 гігабайты з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар MSM8x30 мае частасьць 1,2 гігагэрц. Акумулятар меў ёмістасьць на 1950 міліампэраў/гадзіна. Корпус прапаноўваўся ў адным з 4 адценьняў — белы, блакітны, чорны або чырвоны[1].
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |