ITV | |
Тып | прыватная акцыянэрная кампанія[d] |
---|---|
Заснаваная | 1955[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Прадукцыя | тэлевізія |
ITV (анг. Independent Television — «Незалежнае тэлебачаньне») — брытанская карпарацыя грамадзкага тэлебачаньня. На большай частцы Вялікабрытаніі вядомая дзякуючы тэлеканал ITV1, за выключэньнем цэнтральнай і паўночнай Шатляндыі, дзе карпарацыя вяшчае тэлеканал STV. Тэлеканал быў запушчаны ў этэр у 1955 годзе як незалежнае тэлебачаньне дзеля забесьпячэньня канкурэнцыі манапольнаму стану BBC[2]. Ён стаў першым камэрцыйным тэлеканалам краіны, які фінансаваўся за кошт рэклямы. З моманту ўкараненьня Закону аб вяшчаньні ў 1990 годзе ён юрыдычна набыў назву Channel 3, каб адрозьніць яго ад іншых аналягавых тэлеканалаў таго часу: BBC1, BBC2 і Channel 4.