In hoc signo vinces (бел. Пад гэтым знакам пераможаш) — словы, якія былі напісаныя на крыжы, што ўбачыў у небе Канстантын I Вялікі пад час паходу на Рым 28 кастрычніка 312 году перад бітвай з Максэнцыям.
Ён загадаў адлюстраваць крыж на шчытах сваіх салдат і, нягледзячы на перавагу суперніка ў колькасьці, атрымаў перамогу. Пасьля гэтыя словы былі вышытыя на яго сьцягу, Канстанцін забараніў ганеньні на хрысьціян і перад сьмерцю прыняў хрысьціянства.
Гэтая ж фраза ў скажоным царкоўна-славянска-беларускім перакладзе («Сім пераможма!») выкарыстоўваецца для дасягненьня саркастычнага эфэкту ў гутарцы, каб паказаць неадпаведнасьць мэтаў і сродкаў іх дасягненьня.
Выраз атрымаў распаўсюд у мастацкай культуры і геральдыцы.
In hoc signo vinces — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў