Kaiserthum, суч. арт. Kaisertum ([ˌkaɪzɐtuːm]) — гэта нямецкае слова для імпэрыі ў значэньні «дзяржава, якой кіруе імпэратар». Слова выкарыстоўвалася ў XVIII і XIX стагодзьдзях[1]. Kaiserthum найбольш вядомае як апісаньне Аўстрыйскай імпэрыі пасьля яе стварэньня ў 1804 годзе[2]. Пазьней для гэтага паняцьця выкарыстоўваўся нямецкі тэрмін Kaiserreich.