Lockheed AC-130 | |
![]() | |
Тып | самалёт агнявой падтрымкі |
---|---|
Вытворца | Lockheed |
Першы палёт | верасень 1967 |
Пачатак эксплюатацыі | 1967 |
Канец эксплюатацыі | 1995 |
Статус | на службе |
Асноўныя эксплюатанты | ![]() |
Усяго выраблена | 47 |
Кошт адзінкі | AC-130H: US$132,4 мільёну AC-130U: US$190 мільёнаў |
Базавая мадэль | Lockheed C-130 Hercules |
Lockheed AC-130 — цяжкаўзброены самалёт падтрымкі сухапутных падразьдзяленьняў. Базаю для дадзенай мадэлі зьяўляецца транспартны самалёт C-130 фірмы Lockheed. Усталёўку ўзбраеньня і дадатковага абсталяваньня ажыццяўляла фірма Boeing. Прымаў актыўны ўдзел ва віетнамскай вайне.
У агульнай складанасьці было распрацавана некалькі мадыфікацыяў АС-130, якія адрозьніваліся наборам артылерыйска-кулямётнага ўзбраеньня і радыётэхнічных сродкаў. У наш час на ўзбраеньні Камандаваньня адмысловых апэрацыяў ВПС ЗША складаюцца толькі трынаццаць самалётаў AC-130U «Спукі» (Spooky, на ўзбраеньні з 1995 году, кошт аднаго самалёта $190 млн.) і восем AC-130H «Спэктар» (Spectre, з 1972 году, $132,4 млн.).
Самалёт прызначаны для рашэньня наступных задачаў:
Экіпаж самалёта АС-130 уключае пяць афіцэраў (два пілёта, штурман, апэратар бартавых сыстэмаў артылерыйскага ўзбраеньня і апэратар сыстэмаў РЭБ) і восем радавых (бартавы інжынер, апэратар ТВ-камэраў, апэратар ІК-апаратуры, зараджала і чатыры стралка).
Узбраеньне самалёта складаецца зь некалькіх артылерыйскіх гарматаў і некалькі адрозьніваецца ў дзьвюх мадэляў:
Усё ўсталяванае на борце АС-130 узбраеньне кіруецца з дапамогаю кампутарызаванай пошукава-прыцэльнай сыстэмы, у склад якой уваходзяць радар, тэлевізійны і цеплавізійны прыцэлы. Гэта забясьпечвае магчымасьць эфэктыўнага ўжываньня агнявых сродкаў самалёта кругласутачна, у любых пагодных умовах.
На мадыфікацыі AC-130U, акрамя таго, усталяваны радыёлякатар з сынтэзаванаю апэртураю, выкарыстоўваны для выяўленьня цэляў на далёкай дыстанцыі. Сыстэма кіраваньня агнём АС-130U дазваляе, у адрозьненьне ад мадыфікацыі АС-130H, адначасова наносіць удары па дзьвюх цэлях. Да таго ж AC-130U можа несьці у два разы большы боекамплект, чым AC-130H.
У складзе навіґацыйнага комплексу самалёта маецца інэрцыяльная навіґацыйная сыстэма, інтэграваная з прымачом сыгналаў спадарожнікавай навіґацыйнай сыстэмы.
Lockheed AC-130 прысутнічае ў шматлікіх кампутарных гульнях, прычым не толькі ў авіясымулятарах, але й у гульнях іншых жанраў.