MMORPG

Масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня (MMORPG)— жанр анлайнавых ролявых відэагульняў, у якім вялікая колькасьць гульцоў узаемадзейнічае адзін з другім у віртуяльным сусьвеце (галоўным чынам у жанры фэнтэзі). Як і ў большасьці RPG, гульцу прапануецца роля выдуманага героя і магчымасьць кіраваць яго дзеяньнямі. MMORPG адрозьніваецца ад аднакарыстальніцкіх і невялікіх сеціўных ролевых гульняў мноствам гульцоў, а таксама віртуальным сусьветом, які працягвае існаваць і пры адсутнасьці гульца. Віртуальны сусьвет падтрымліваецца выдаўцом гульні.

Сучасныя шматкарыстальніцкія ролевыя гульні сталі сапраўдным феноменам сеціва. У найпапулярных з іх грають мільёны людзей. Шмат такіх гульняў зьяўляюцца платнымі. Месяцавая падпіска на некаторыя каштуе да некалькіж дзясяткаў даляраў ЗША. Улічваючы шматтысячную аўдыторыю, падобныя гульні зьяўляюцца значнымі і пасьпяховымі камэрцыйнымі праектамі.