株式会社マキタ | |
Тып | публічная кабусікі гайся |
---|---|
Лістынг на біржы | TYO: 6586 OTC Pink: MKTAY |
Заснаваная | 1915[1] |
Краіна | Японія |
Разьмяшчэньне | Нагоя |
Ключавыя фігуры | Masahiko Goto (Chairman)
|
Прадукцыя | электрычныя інструмэнты |
Лік супрацоўнікаў | 13 845 (2015) |
„Makita“ (па-японску: 株式会社マキタ кабусікі гайся Макіта ) (TYO: 6586) — японскі вытворца электраінструмэнтаў., заснаваны ў 1915 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў японскім Андзё, фабрыкі дзейнічаюць у ААЭ, Бразыліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітаі, Мэксыцы, Нямеччыне, Румыніі, Тайляндзе і Японіі.
У сакавіку 1915 року Масабуро Макіта заснаваў электрычную майстэрню „Макіта“ ў Нагоі па продажы і рамонце асьвятляльнага абсталяваньня, матораў і трансфарматараў[2]. У 1958 року „Макіта“ выпусьціла на японскі рынак партатыўны электрагэбель і цераз год стала выпускаць электрычныя інструмэнты. У красавіку 1969 кампанія прадставіла першы акумулятарны дрыль, а ў сьнежні 1978 року — першы электраінструмэнт на нікель-кадмавых акумулятарах. У жніўні 1997 выпусьцілі першы нікель гідрыдны інструмэнт, у лютым 2005 — першы літа-іённы.