Mesodinium chamaeleon | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Эўкарыёты |
Падцарства | Супэргрупа SAR |
Група | Альвэаляты |
Тып | Ciliophora |
Кляса | Litostomatea |
Атрад | Cyclotrichida |
Сямейства | Mesodiniidae |
Род | Mesodinium |
Від | M. chamaeleon |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mesodinium chamaeleon Moestrup, Garcia-Cuetos, Hansen & Fenchel, 2012 | |
Mesodinium chamaeleon — від інфузорыяў роду Mesodinium, які валодае рысамі як жывёлаў, так і расьлінаў[1]. Від быў адкрыты ў студзені 2012 року непадалёк ад Нівы (Данія) прафэсарам Капэнгагенскага ўнівэрсытэту Эйвінам Муструпам.
Інфузорыі палююць, перамяшчаючыся ў вадзе з дапамогай веек. Прадстаўнікі роду Mesodinium паглынаюць жгуцікавых, у тым ліку крыптаманадаў, без разбурэньня жгуцікаў і трыхацыстаў, утрымліваючы іх у вакуолях. Водарасьці пры гэтым працягваюць працэс фотасынтэзу, забясьпечваючы інфузорыю вугляводамі. Mesodinium chamaeleon адрозьніваецца ад іншых прадстаўніцаў роду тым, што празь некалькі дзён пераварвае водарасьць[1][2]. Такім чынам, гэты від па сутнасьці ўяўляе зь сябе то гетэратрофа, то аўтатрофа.
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |