Microsoft Azure

Апошняя вэрсія [+/−]

Microsoft Azure альбо проста Azure — плятформа воблачных вылічэньняў, створаная кампаніяй Microsoft. Прапануе глябальную інфраструктуру захаваньня зьвестак, распрацоўкі праграм і кіраваньня імі для прыватных асоб, кампаніяў і дзяржаўных органаў.

Першая вэрсія Azure была прадстаўлена на канфэрэнцыі Professional Developers Conference у кастрычніку 2008 году пад кодавай назвай «Праект Чырвоны Сабака».[1] Праект быў афіцыйна запушчаны як Windows Azure у лютым 2010 году й пазьней перайменаваны ў Microsoft Azure 25 сакавіка 2014 году.[2][3]

Azure прапануе больш за 600 сэрвісаў з выкарыстаньнем мадэляў SaaS, IaaS, PaaS і г.д.[4] Сярод іх сэрвіс віртуальных машын Azure Vitual Machines, сэрвіс хостынга вэб-сайтаў Azure Web Sites, сэрвіс ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Microsoft Entra ID, сэрвісы баз зьвестак Azure SQL Database і Azure Cosmos DB і многія іншыя.

Azure можа забясьпечыць узровень абслугоўваньня (SLA), які гарантуе 99,9 % даступнасьці для праграм і зьвестак, разьмешчаных на плятформе[5].

  1. ^ The History of Microsoft Azure (анг.) // Aug 24, 2022 г. Архіўная копія ад жніўня 1, 2023 г. Праверана 2 сакавіка 2025 г.
  2. ^ Microsoft shares hit high as cloud business flies above estimates // Thomson Reuters, кастрычніка 20, 2016 г. Архіўная копія ад чэрвеня 26, 2018 г. Праверана 2 сакавіка 2025 г.
  3. ^ Upcoming Name Change for Windows Azure. Microsoft Azure (сакавіка 24, 2014). Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад ліпеня 26, 2018 г.
  4. ^ Directory of Azure Cloud Services. azure.microsoft.com. Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад траўня 11, 2023 г.
  5. ^ Azure Service Level Agreements. Microsoft Azure SLA.