Modus vivendi (па-беларуску: Мо́дус вівэ́ндзі — «спосаб жыцьця»; множны лік modi vivendi) — лацінскі выраз, які азначае згоду, дамоўленасьць бакоў, вынаходніцтва часовага кампрамісу, за выключэньнем розных поглядаў на спрэчныя пытаньні.
Фраза ўжываецца ў дыпляматыі дзеля пазначэньня нефармальнай дамоўленасьці між бакамі-супернікамі часовага ці пераходнага характару да падпісаньня мірнага пагадненьня. Спосабамі дасягнуць modus vivendi зьяўляюцца замірэньні і дамоўленасьці пра здачу ў палон.
У пераносным сэнсе выраз азначае таксама спосаб сужыцьця, заснаваны не на прававых дачыненьнях, а на жыцьцёвых акалічнасьцях. Такім прыкладам modus vivendi ёсьць сужыцельства мужчыны і жанчыны без заключэньня шлюбу.
У 1961 року Кувэйт абвясьціў незалежнасьць, аднак Ірак адразу ж заявіў, што не прызнае Кувэйту і будзе лічыць яго часткай сваёй тэрыторыі. Толькі пасьля ўмяшальніцтва Вялікабрытаніі Ірак адмовіўся ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў да Кувэйту і фармальна прызнаў ягоны сувэрэнітэт. Так паўстаў modus vivendi.
Modus vivendi — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў