Mówią Wieki | |
Тэматыка | гістарычны навукова-папулярны часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | Польшча |
Адрас | pl. Europejski 3 |
Выдавец | Oficyna Wydawnicza „Mówią Wieki” sp. z o.o. |
Галоўны рэдактар | Міхал Копчыньскі |
Дата заснаваньня | 1958 |
Мова | польская |
Аб’ём | 84 c. (№3, 2021) |
Наклад | 14 700 (№3, 2021) |
ISSN | 1230-4018 |
Афіцыйны сайт | mowiawieki.pl |
Mówią Wieki (па-беларуску: «Кажуць стагодзьдзі») — навукова-папулярны гістарычны штомесячны часопіс, выдаецца з 1958 года ў Варшаве, Польшча. Найстарэйшае з існуючых навукова-гістарычнае выданьне у Польшчы[1]. Часопіс часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Часопіс быз заснаваны ў 1958 годзе. Першым галоўным рэдактарам была гісторык прафэсар Марыя Багуцкая(pl). У 1998 годзе да сумеснага выданьня «Mówią Wieki» далучылася навуковае выдавецтва PWN («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), а са сьнежня 2000 — Выдавецкі дом Bellona(pl), які спецыялізуецца на гістарычнай і ваеннай літаратуры. У часопісе публікаваліся і публікуюцца найбольш выбітныя польскія гісторыкі і навукоўцы[2]. За зьместам часопіса сочыць рэдакцыйны савет, які складаецца з прызнаных экспэртаў[3].
Ад самага пачатку свайго існаваньня «Mówią Wieki» займаецца папулярызацыяй гісторыі, надаючы асаблівую ўвагу айчыннай гісторыі. Спэцыялізацыяй часопісу зьяўляюцца манаграфічныя нумары, прысьвечаныя гісторыі і культуры Польшчы і іншых народаў, гісторыі польскіх гарадоў або ваеннай гісторыі[4]. Таксама часопіс прысьвячае некаторыя выпускі гісторыі суседніх дзяржаў. Так, у верасьні 2014 года быў выдадзены нумар на беларускай мове, прысьвечаны 500-годдзю Аршанскай бітвы. Пры гэтым дадзены манаграфічны нумар стаў першым глянцавым часопісам, выдадзеным на беларускай мове[5].
Дзякуючы гранту Камітэта навуковых даследаваньняў(pl) часопіс паступае ў 6000 школ па ўсёй Польшчы. З 1999 году часопіс праводзіць конкурс для школьнай моладзі «Школьная гістарычная ліга» (пад патранатам Прэзыдэнта РП і сьпікера Сэнату РП). З 2003 выдаецца дадатак «Mówią Wieki ў школе», прысьвечаны праблемам гістарычнай адукацыі і гісторыі ў сучаснай школе. Таксама арганізаваны шэраг міжнародных студэнцкіх сэмінараў, падчас якіх польская моладзь абменьваецца сваімі ведамі ў галіне альтэрнатыўнай гісторыі з аднагодкамі з Украіны, Беларусі, Летувы і Расеі.