Múm | |
Гады | 1997 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Ісьляндыя |
Жанр | экспэрымэнтальная музыка |
Выдавец | Fat Cat Records |
Удзельнікі | Gunnar Örn Tynes, Örvar Þóreyjarson Smárason |
Былыя ўдзельнікі | Gyða Valtýsdóttir, Kristín Anna Valtýsdóttir |
mum.is |
Múm (па-ангельску: moom) — экспэрымэнтальны музычны гурт з Ісьляндыі, музыка якога характарызуецца мяккім вакалам, glitch-бітам і эфэктамі ў спалучэньні з традыцыйнымі і нетрадыцыйным музычнымі інструмэнтамі. Таксама яны вядомыя сваімі кароткімі сьціслымі рэміксамі песень.
Гурт быў сфармаваны ў 1997 годзе. Заснавальнікамі гурту былі Gunnar Örn Tynes, Örvar Þóreyjarson Smárason, і дзьве сястры, Gyða і Kristín Anna Valtýsdóttir. Паводле словаў Kristín, назва гурту зусім нічога не азначае. У 2002 Gyða пакінула гурт. У пачатку 2006 году Kristín таксама сышла, аднак пра гэта не было афіцыйных зьвестак да 23 лістапада 2006.
Нягледзячы на сыход з гурту некаторых заснавальнікаў, «Múm» працягнуў існаваньне. Іх чацьвёрты альбом «Go Go Smear the Poison Ivy» быў запісаны ў 2006 годзе і выйшаў 24 верасьня 2007 году. Альбому папярэднічаў сынгл «They Made Frogs Smoke 'Til They Exploded», які выйшаў 27 жніўня 2007.