Nandinia binotata | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
Сямейства | Nandiniidae |
Род | Nandinia |
Від | N. binotata |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nandinia binotata Gray, 1830 | |
Арэал | |
Nandinia binotata — від драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.
Даўжыня складае 44–58 см, даўжыня хваста — 46–62 см, маса — 1,5–5 кг. Жывёла з кароткімі нагамі, маленькімі вушамі. Кароткая, густая поўсьць ад шэра-карычневага да цёмна-карычневага колеру, на сьпіне зь цёмнымі плямамі.
N. binotata жыве ў краінах цэнтральнай Афрыкі, на поўдзень ад Сахары. Звычайна засяляе дрэвы.
Вядзе адзіночны і начны вобраз жыцьця. Спажывае грызуноў, насякомых, яйкі, падлу, фрукты, птушак і кажаноў.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |