Nemiroff(«Нэмі́раў») — украінські брэнд гарэлкі і адзін з найбольшых у сьвеце вытворцаў алкаголю. Прадукцыя прадаецца больш, чым ў 80 краінах сьвету. Кампанія ўваходзіць да тройкі сусьветных лідараў, якіягу пастаўаюць гарэлку ў крамы бязмытнага гандлю (Duty Free).[1] Брэнд займае 40% экспартаваных з Украіны гарэлкавых напояў.[2] Кампанія ёсьць экспартэрам №1 усіх гарэлачных напояў з Украіны і ўваходзіць у 100 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Украіны.[3]
У 2021 годзе вытворчасьць алкаголю брэнду ўзрасла на 12%.
Суполаўласьнік: Якаў Фінкэльштэйн, Бэлла Фінкэльштэйн і Анатоль Кіпыш. Галоўны выканаўчы дырэктар — Юрый Сарочынскі.
Зь лістападу 2018 году брэнд ёсьць афіцыйным спонсарам UFC.
Кампанія бярэ сваю назву ад «нэміраўскай гарэлкі», першая пісьмовая ўзгадка пра якую датуецца 1752 годам.[5]
1872 году граф Рыгорый Страганаў адкрыў у Нэміраве гуральню пасля рэканструкцыі, а ягоная дачка княгіня Марыя шчарбатава працягнула справу. Яна найняла чэскага архітэктара Іржі Сцібрала (Jiří Stibral), за праектамі якога было створана шмат збудаваньняў у горадзе, ў тым ліку і новая гуральня. Пад кіраўніцтвам Марыі Шчарбатавай гуральня дасягнула рэкордных аб’ёмаў вытворчасьці на той час — больш, чым 5 тисячаў паўлітровых бутэлек на содні. Гуральня ў Нэміраве першая пачала рабіць сьпірт зь зерня, замест бульбянай сыравіны. Прадукцыя актыўна экспартавалася за мяжу.
1920 году вытворчасьць было нацыяналізавана бальшавікамі.
1992 году ў Нэміраве аднавілася вытворчасьць гарэлкі і была зарэгістраваная гандлёвая марка Nemiroff.[6] У 1994 пачаўся экспарт прадукцыі.
1997 году ўсталяваныя нямецкія вырабнічыя лінії Krones. Вырабнічая моц дасягнула 50 тисячаў бутэлек на месяць.[7]
1998 году Nemiroff выпусьціў гарэлку «Nemiroff Украінская мядовая зь перцам», якая стала папулярнай ва Украіне і сьвеце. Яе пачалі выкарыстоўваць як сымбалічны сувэнір з Украіны.[8]
З 2000 году брэнд пачаў спансаваньне матчаў сусьветнага прафесійнага боксу.[9]
2002 году брэнд уключаны да Сусьветнага клюбу мільіянэраў, чые продажы ўзрасталі да мільёну кейсаў (9-літровых скрынак).[10] Гэтага ж году кампанія пачала выкарыстоўваць лязэрную абарону прадукцыі для змаганьня з падробкамі.
2005 году кампанія стала членам Міжнараднай асацыяцыі бармэнаў (IBA) і прэзентавала новую гарэлку «Украінская бярозавая асаблівая». Таго ж году Nemiroff стаў спонсарам Эўрабачаньня.[11]
2009 году кампанія пачала праект «Зялёная плянэта» з ўвядзеньня электроннага руху дакумэнтаў і эканоміі рэсурсаў, што дазволіла эканоміць 7 тонн паперы штогод.[12]
2016 году праведзена мадэрнізацыю вытворчасьці адпаведна да сэртыфікатаў ISO 9001, ISO 22000, ISO 14024.
У 2020 годзе Nemiroff пачаў супрацоўнічаць з Proximо Group і пачаў імпартаваць ва ўкраіну прадукцыю Jose Cuervo, Bushmills, Kraken і Sexton.[13]
2020 году Кока-кола стала дыстрыб’ютарам гарэлкі Nemiroff у Польшчы,[14] Італіі,[15] Аўстрыі[16] і Арменіі;[17] з 2021 году — у Латвіі, Летуве, Эстоніі,[18] Чэхіі, Славакіі[19] і Малдове.[20]
2020 году Nemiroff набыла Няміраўскі сьпіртзавод у ФДМУ.[21][22] 9 сакавіка 2021 году кампанія скончыла юрыдычны этап прыватызацыі, атрымаўшы ліцэнзію на вытворчасьць сьпірту ад Дзяржаўнай падатковай службы Ўкраіны.[23]
У 2021 годзе Nemiroff выйшаў на рынак Вялікабрытаніі, афіцыйным дыстрыб’ютарам ягонай прадукцыі стала кампанія Oak & Still. Nemiroff супрацоўнічала з Bloodstock, найбольшым адкрытым незалежныым фэстывалем хэві-мэталу у Вялікабрытаніі, каб адсьвяткаваць распаўсюд брэнду ва ўсёй краіне.[24] У 2021 годзе Nemiroff стаў афіцыйным партнёрам кампанії Spacebit у месячнай місії 2022 году. Місія была разробленая ў партнёрстве з United Launch Alliance і Astrobotic Technology.[25]
1 сакавіка 2022 году ў кампанії заявілі, што адклікалі ліцэнзію на вытворчасьць гарэлкі ў Расеі і Беларусі праз поўнамасштабнае ўварваньне РФ да Украіны.[26][27]
З красавіка 2022 году Nemiroff пачала пастаўляць прадукцыю на Багамскія астравы. Дыстрыб’ютарам стала кампанія Carribean Wines and Spirits.[28]
У чэрвені 2022 году Nemiroff стаў партнёрам брытанскіх бараў Gloucester Rugby.[29]
У верасьні 2022 году кампанія падпісала угоду пра дыстрыб’ютарства зь імпарцёрам алкагольных напояў Disaronno International.[30]
Выбарка Nemiroff уключае больш, чым 60 відаў клясычнай і смакавай прадукцыї ў розных цэнавых катэгорыях, сярод якіх найбольш папулярныя «Украінская мядовая зь перцам» і «LEX».
У 2018 годзе кампанія абнавіла дызайн прэміюм-выбаркі продуктаў Nemiroff De Luxe i De Luxe Honey & Pepper.
У 2019 годзе компанія запусьціла смакоюавую выбарку Nemiroff The Inked Collection.[31]
У 2022 годзе былі запушчаныя лімітаваныя выбаркі Nemiroff Асаблівая і Nemiroff Premium De Luxe. 100% прыбытку ад іх продажу накіроўваецца на лячэньне та рэабілітацыю вайскоўцаў і цывільных украінцаў, якія пастраждалі праз поўнамасштабнае ўварваньне рф.[32]
У верасьні 2023 году Nemiroff запусьціў «LEX by Nemiroff», ультрапреміяльную гарэлку, вырабленую з пшаніцы з рэгіёну Падолле і адфільтраваную праз 13 этапаў, уключаючы срэбра, плятыну і бурштын.[33]
У верасьні 2024 году Nemiroff абвясьціў аб перазапуску сваёй гарэлкі De Luxe RESERVE на выставе TFWA World Exhibition у Канах. Гэтая прэміяльная гарэлка праходзіць 11-этапную фільтрацыю і ўключае кантакт з дубовай драўнінай.[34]
Зь лістападу 2018 году кампанія ёсьць афіцыйным спонсаром UFC.[35]
У 2021 годзе Nemiroff прадставіў лімітаваную выбарку «MOON EDITION», прысвячаную космасу. Обмежаваная сэрыя гарэлкі стваралася з дадатковым 12-м этапам фільтрацыі, даданым у гонар 12 піянэраў, якія былі на Месяцы.[36]
У лістападзе 2024 году Nemiroff стаў афіцыйным партнэрам Aston Villa Football Club з Ангельскай Прэм’ер-Лігі.[37]
У гэты ж час брэнд абвясьціў аб шматгадовым партнэрстве з West Ham United Football Club, стаўшы афіцыйным партнэрам клуба па гарэлцы.[38]
Таксама Nemiroff падпісаў шматгадовае партнэрства з Everton Football Club.[39]
28 лістапада Fulham Football Club абвясьціў Nemiroff сваім першым афіцыйным партнэрам па гарэлцы.[40]
Компанія разрабляе праекты ў сферы спорту[41] і культуры,[42] фінансуе музычныя і кінафэстывалі.[43]
2005 году Nemiroff стаў спонсарам Эўрабачаньня.[44] 2006 году фінансаваў кубак Эзропы з ралі Nemiroff Yalta Rally.[45]
2009 году кампанія стварыла праект «Зялёная плянэта» наконт увядзеньня электроннага руху дакумжнтаў і эканоміі рэсурсаў, што дазволіла зэканоміць 7 тонн паперы на год, гэтага ж году брэнд стаў спонсарам ўкраінскага павільёну на 53-й Венэцыянскай біенале.[46]
Агулам цягам 2010—2011 гадоў на фінансаваньне соцыяльных проектаў кампанія патраціла 19 млн грн.[47]
У 2014 годзе кампанія ўвяла сартаваньне і адпраўку сьмецьця на другасную пераробку.[48]
Увосень 2022 году Nemiroff перадаў да мэдычных установаў Вінніцкай вобласьці абсталяваньне і лекі для рэабілітацыі. Усяго плянуецца перадача дапамогі на суму 10 млн грн.[49]
2006 — Nemiroff вызнана гарэлкавым бржндам № 2 у сьвеце, адпаведна да рэйтынгаў Vodka-Top 20 Brands Worldwide і IWSR Drinks Record.[50]
2010 — брэнд Nemiroff з адзнакаю ў $404 млн посаў першае месца сярод ТОП-100 украінскіх брэндаў.[51]
2019 — компанія посіла третє місце в світі за обсягом продажів в Duty Free & Travel Retail згідно з рейтингом видання IWSR «TOP 100 Spirits Brands in Travel Retail».[52]
2019 — Nemiroff адзначана як найлепшая украінская гарэлка ў рэйтингу «Фаварыты Посьпеху — 2019».
2020 — Nemiroff увайшоў у рэйтынг ТОП-25 украінскіх брэндаў.[53]
2020 — кампанія атрымала ўзнагпроду «Distillery of the Year» на міжнародным дэгустацыйным конкурсе Berlin International Spirits Competition.[54]
2020 — Nemiroff атрымаў 7 мэдалёў на London Spirits Competition.[55]
2020 — выбарка Nemiroff The Inked Collection атрымала 3 ўзнагароды на Ultimate Spirits Challenge.[56]
2020 — Nemiroff The Inked Collection атрымала 3 залатыя мждалі за вызначны дызайн на міжнародным конкурсе The Design & Packaging Masters у Лондане.[57]
2021 — Nemiroff атрымаў статут «Vodka Brand Champion» за вжрсією The Spirits Business.[58]
2021 — Nemiroff вызнана найбольш хуткаўзрастаючым міжнародным брэндам моцных напояў адпаведна дарэзультатаў штогадовай справаздачы IWSR.[59]
2021 — Nemiroff The Inked Collection Burning Pear вызнана найлепшай гарэлкай у сьвеце на конкурсе The Spirits Masters. Яна атрымала мэдаль «Майстар смаку».[60]
2021 — Nemiroff увайшоў у рэйтынг ТОП-50 найбольшых платнікоў падаткаў выданьня Рэйтынг.[61]
2024 — Nemiroff быў названы Vodka Brand Champion 2024 на конкурсе The Spirits Masters.[62]