Nosferatu: The Wrath of Malachi | |
![]() | |
Дата выпуску | 21 кастрычніка 2003 |
---|---|
Жанр | шутэр ад першай асобы[d] і экшн[1] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Idol FX |
Выдавец | iGames Publishing |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[2] |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформа | Microsoft Windows |
Рэжым | Адзіночная гульня |
Век. абмежаваньні | ESRB: Mature (M) |
Носьбіт | CD |
Кіраваньне | Клявіятура і кампутарная мыш |
Афіцыйны сайт |
Nosferatu: The Wrath of Malachi — шутэр ад першай асобы ў жанры survival horror, распрацаваны кампаніяй Idol FX і выдадзены ў 2003 годзе кампаніяй iGames Publishing.
Напачатку гульні ігрок ня мае ўяўленьня аб адбыўшыхся падзеях і толькі адчувае, што штосьці суцэльна пайшло ня так. Яго першаснай зброяй зьяўяляюцца кулакі і шпага. Мэтай гульні зьяўляецца выратаваньне ўсіх чальцоў сям’і пратаганіста цягам дзьвюх гадзінаў[3]. Гэтыя родзічы памірацьмуць, у выпадку, калі іх своечасова ня выратуе галоўны герой, так што ігрок мусіць сьпяшацца. Нутраная частка замка выпадкова генэруецца напачатку новае гульні.
Сюжэт гульні зьяўляецца вэрсіяй «Дракулы» Брэма Стокера з уплывам «Насфэрату» Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў. Галоўны герой вандруе па Трансыльваніі пасьля паразы ў мечным спаборніцтве ў Швэцыі. Пратаганіст, па імені Джэймз, едзе на вясельле да сваёй сястры. Але калі ён прыбывае ў свой замак, штосьці становіцца падазроным. Ён выяўляе, што будучы муж яго сястры вампір, які трымае ўсю яго сям’ю ў турэмным зьняволеньні. Цяпер Джэймз мусіць выратаваць іх пакуль яшчэ не зусім позна.
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |