Orphaned Land

Orphaned Land

Summer Breeze, 2007
Гады з 1991
Краіна
Месца ўтварэньня Пэтах-Тыква, Ізраіль
Мовы іўрыт, арабская, ангельская
Жанр раней
фолк-мэтал
дэт-мэтал
дум-мэтал
цяпер
фолк-мэтал
прагрэсіў-мэтал
арыентал-мэтал
Выдавец Century Media
Удзельнікі
www.orphaned-land.com

Orphaned Land (па-ангельску: Асірацелая зямля) — ізраільскі рок-гурт, які аб’ядноўвае ў сваёй творчасьці элемэнты эўрапейскага мэталу й народнае музыкі Блізкага Ўсходу.

Гурт быў утвораны ў 1991 годзе пад назвай Resurrection. У 1992 годзе пасьля пэрыяду творчых пошукаў удзельнікі ансамбля вырашылі засяродзіцца на сучаснай рэчаіснасьці й культуры блізкаўсходняга рэгіёну, у сувязі з чым зьмянілі назву на Orphaned Land. У 1993 годзе пасьля выпуску дэмазапісу «The Beloved’s Cry» гурт падпісаў кантракт на два альбомы з францускім лэйблам «Holy Records».

Свой першы альбом, «Sahara», гурт выпусьціў у 1994 годзе, у 1996 годзе выйшаў «El Norra Alila». На гэтым альбоме ўжо сфармаваўся ўнікальны гук Orphaned Land, які прынёс ім міжнародную вядомасьць. Пасьля посьпеху першых двух альбомаў Orphaned Land атрымалі некалькі прапановаў ад буйных лэйблаў і ў 1997 годзе падпісалі кантракт з «Century Media». Пасьля гэтага гурт на некаторы час адышоў ад справаў па прычынах асабістага характару. Пэрыяд бязьдзейнасьці скончыўся турам па Ізраіле й Турэччыне пад назвай «The calm before the flood» (па-ангельску: Зацішша перад бурай).

У 2004 годзе гурт выпусьціў альбом «Mabool» (па-габрэйску: Патоп), заснаваны на біблейскай легендзе аб патопе. Гэты альбом зрабіў Orphaned Land вядучым мэталічным гуртом Ізраіля, гурт пабываў у сусьветным турнэ, выступіў на такіх буйных фэстывалях, як Wacken Open Air, Summer Breeze, Sonisphere і ProgPower.

У 2007 годзе Кобі Фархі ўзяў удзел у запісе альбома «Exodus — Slaves for Life» праекту Amaseffer, які апавядае аб выхадзе габрэяў з Эгіпту. Іншымі «зорнымі гасьцямі» на альбоме сталі швэды Матс Левэн (Therion) і Анджэла Госаў (Arch Enemy). Альбом выйшаў у 2008 годзе.

25 студзеня 2010 году выйшаў чацьверты альбом — «The Neverending Way of ORwarriOR», прадусарам якога стаў Стывэн Ўілсан (Porcupine Tree)[1]

Праз тое, што ізраільскія музыкі не адносяцца да многіх арабскіх дзяржаваў, Orphaned Land некалькі разоў у годзе выступае ў Турэччыне, на месьце збору сваіх фанатаў. Кобі Фархі кажа, што музыка здольная пераступаць палітычныя заслоны, і ягоны гурт зьвяртаецца да людзей, якія ў іншых умовах займаюць антыізраільскую пазыцыю.[2]

Удзельнікі лічаць сябе дасьледчыкамі розных музычных стыляў і канцэпцыяў усяго сьвету. Музыка ансамбля заснаваная на мэтале, аднак зусім не абмяжоўваецца гэтым стылем. Музыкі выкарыстоўваюць старадаўнія народныя інструмэнты (саз, канун, уд, бузукі), 20 відаў пэркусіі, паюць на 6 мовах.

  • The Beloved’s Cry (1993)
  • The Calm Before the Flood (2004)
  • Promo Split MCD (2005) — (з Sentenced)
  • Ararat (2005)

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Ocean Land» (2004) — Mabool
  • «Norra El Norra» (2004) — Mabool
  • «Sapari» (2010) — The Never Ending Way of ORwarriOR
  • "The Never Ending Way Of ORwarriOR — Limited Edition DVD (2010)
  • «Brother» (2013) — All is One

Цяперашні склад:

  • Кобі Фархі — вакал, асноўныя сьпевы, рыкі, чытаньне тэкстаў, харавы й бэк-вакал (з 1991)
  • Хэн Балбус — гітара, бузукі, бэк-вакал, піяніна, ксыляфон (з 2012)
  • Уры Зэльха — бас-гітара (з 1991)
  • Матан Шмуэлі — ударныя, пэркусія (з 2007)
  • Ідан Амсалем — гітара, бузукі (з 2014)

Пастаянныя сэсійныя ўдзельнікі:

  • Шломіт Леві — жаночы вакал (з 2004)
  • Яцыў Касьпі — пэркусія
  • Аві Агабаба — пэркусія

Былыя ўдзельнікі:

  • Іцык Леві — клявішныя (1991—1996)
  • Самі Бахар — ударныя (1991—1996)
  • Эдэн Рабін — клявішныя, вакал (2001—2005)
  • Аві Дыяманд — ударныя (2004—2007)
  • Маці Сваціцкі — гітара (1991—2012)
  • Ёсі «Сасі» Саарон — гітара, уд, саз, бузукі, фартэпіяна, джумбуш, бэк-вакалы (1991—2014)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]