Platanistidae | |
![]() Platanista gangetica | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
Інфраатрад | Кітападобныя (Cetacea) |
Сямейства | Platanistidae |
Бінамінальная намэнклятура | |
Platanistidae Gray, 1846 | |
Арэал | |
![]() | |
Platanistidae — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 2 сучасныя віды, якія засяляюць рачныя сістэмы Пакістана, Індыі, Банглядэш, Непала. Гэта кітападобныя ад 2 да 3 м у даўжыню і вагой ад 51 да 89 кг. Сьпіна цёмна-сьвінцова-шэрая да сьвінцова-чорнай, а жывот трохі сьвятлейшы. Лыч вузкі, зьлёгку выгнуты ўверх, даўжынёй каля 18–21 см. Шыя выразна сьціснутая, сьпінны плаўнік невысокі і падобны на грэбень, а грудны плаўнік зрэзаны квадратна на канцы. На кожным боку кожнай сківіцы 26–39 зубоў[1][2].
Выкапныя Platanistidae вядомыя ад раньняга міяцэну і былі знойдзены ў адкладах у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
Platanistidae
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |