PocketBook International S.A. | |
![]() | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 2007 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Люгана, Швайцарыя |
Галіна | бытавая электроніка, лічбавая дыстрыбуцыя |
Прадукцыя | электронныя кнігі, мультымэдыйныя рыдэры, пляншэты |
Апэрацыйны прыбытак | ▼ $ 110 млн (2012) |
Лік супрацоўнікаў | 230 (2013) |
PocketBook — міжнародная кампанія, заснаваная ў 2007 року ва Ўкраіне. 4-ы па вялічыні сусьветны вытворца[1] электронных чытальнікаў на аснове тэхналёгіі электроннае паперы, а таксама мультымэдыйных чытальнікаў і пляншэтаў на базе АС Android. Галаўны офіс знаходзіцца ў месьце Люгана (Швайцарыя).
Прадукцыя кампаніі прадаецца больш як у 30 краінах Эўропы, СНД, а таксама ў Ізраілі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі й іншых краінах[2].
З 2012 году прадукцыя кампаніі атрымала наступныя ўзнагароды:
Прылада | Узнагарода | Намінацыя | Краіна (рок) |
---|---|---|---|
PocketBook Pro 912,
Basic 611, Touch |
Pixmania[3] | Топ-10 продажаў Pixmania | Францыя (2012) |
PocketBook Touch | Computer Bild | Найлепшы рыдэр у Эўропе[4] | Нямеччына (2012) |
PocketBook A10 | Red Dot Design Award | Найлепшы прадуктовы дызайн[5] | Нямеччына (2012) |
PocketBook Touch | Tablet PC[6] | Пераможца тэставаньня электронных рыдэраў з мультысэнсарнымі дысплэямі | Нямеччына (2012) |
PocketBook Touch, PocketBook Basic, PocketBook Basic New | PC Format[7] | Пераможца рэйтынгу электронных рыдэраў | Польшча (2012) |
PocketBook A 10’’ 3G | Consumer Electronics & Photo Expo[8] | Прадукт року-2012 («Мабільныя і лічбавыя прылады») | Расея (2012) |
PocketBook Pro 612 | PC Magazine/RE | Расея: найлепшыя з найлепшых-2011 («Электронныя кнігі»)[9] | Расея (2012) |
PocketBook Touch Lux | allesebook.de | Найлепшы E Ink-рыдэр[10] | Нямеччына (2013) |
PocketBook Touch Lux | Tablet PC[11] | Найлепшы E Ink-рыдэр | Нямеччына (2013) |
PocketBook International — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў