RSA — крыптаграфічны альгарытм з адкрытым ключом, заснаваны на меркаванай складанасьці фактарызацыі вялікіх лікаў (праблема фактарызацыі). RSA ёсьць скаротам ад прозьвішчаў Рона Рывеста (Ron Rivest), Адзі Шаміра і Леанарда Эйдлмэна (Leonard Adleman), якія ўпершыню апублікавалі альгарытм у 1977 годзе.
Карыстальнік RSA стварае і потым публікуе:
Два гэтыя лікі ўтвараюць адкрыты ключ, з дапамогай якога кожны жадаючы можа зашыфраваць паведамленьне. Для дэшыфроўкі ж патрабуецца веданьне сакрэтных множнікаў, якімі валодае толькі карыстальнік, якому належыць ключ.
Дакладна вядома, што калі будзе пабудаваны працуючы квантавы кампутар, RSA перастане быць бясьпечным.