«Rolz’n’Rulz» | ||||
Самотнік Hair Peace Salon з альбому Gentleman | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 15 верасьня 2010 | |||
Жанр | паўэр-поп, рок-н-рол | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Працягласьць | 3 хвіл. 54 с | |||
Месца запісу | 2010 | |||
Кампазытар | Алег Вяль | |||
Храналёгія самотнікаў Hair Peace Salon | ||||
|
«Rolz’n’Rulz» (з анг. — «ролі і правілы») — другі сынгл з альбому Gentleman беларускага інды-рок і паўэр-поп гурту «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасьня 2010 году. Складаецца з адной песьні «Rolz’n’Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.
Сынгл «Rolz’n’Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасьня 2010 году, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed»[1].
Музыкі з Hair Peace Salon вырашылі дапоўніць Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Разам з правамі на жыцьцё, свабоду й асабістую недатыкальнасьць індзі-рокеры прапануюць увесьці артыкул: «Кожны чалавек мае права абсалютна свабодна спампаваць новую песьню Hair Peace Salon і альбом рэміксаў, каб атрымаць задавальненьне ад праслухоўваньня | ||
, — такімі словамі музычны партал Tuzin.fm заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.[2]
Аднайменная песьня сынглу «Rolz’n’Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і разьмеркаваныя грамадзтвам ролі, была напісана ў каляжнай манэры, якая адметна да раньняга пэрыяду творчасьці калектыву[3]. Сам другі сынгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструмэнтальных і вакальных партыяў у сьпевах[4].
«Працэс слуханьня не павінен быць лёгкім, песьня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным зьяўленьнем у плэеру», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурту «Hair Peace Salon»[4].
Рэцэнзент Experty.by Антон Серанкоў учуў у сынгле «Rolz’n’Rulz» больш рок-н-ролавых матываў, чым паўэр-попаўскіх, і ў сваім аглядальным матэрыяле напісаў:
Гэта страшна бадзёрая, заразьліва радасная песьня, з яснай мэлёдыяй і энэргічнымі гітарамі, зробленая наколькі проста, настолькі і са шчырым энтузіязмам. Самае крутое тут, вядома, тое, як арганізаваны вакальныя партыі: фармальна вядучаму вакалісту проста падпяваюць, але выглядае ўсё так, быццам музыкаў настолькі перапаўняе жаданьне хоць што-небудзь прасьпяваць, што яны ўвесь час адштурхваюць адзін аднаго ад мікрафону.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Это страшно бодрая, заразительно радостная песня, с ясной мелодией и энергичными гитарами, сделанная насколько просто, настолько и с искренним энтузиазмом. Самое крутое здесь, конечно, то, как организованы вокальные партии: формально ведущему вокалисту просто подпевают, но выглядит все так, будто музыкантов настолько распирает желание хоть что-нибудь спеть, что они все время отталкивают друг друга от микрофона[5].
|
||
На думку крытыка Зьмітра Падбярэскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцьце рок-н-ролу ў сваім сынгле, «Rolz’n’Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменьне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь ня ў першую чаргу — вакальныя партыі й падаць яго адпаведным чынам»[6].
Як складаная частка альбому 2012 году «Gentleman» песьня «Rolz’n’Rulz» была заўважана й у другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n’Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by)[7], «цудоўная „Rolz’n’Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Tuzin.fm)[7][8][9] — і, на думку Зьмітра Падбярэскага з сайту Experty.by, стала доказам разнастайнасьці рэпэртуару ўсёй плыты[7]. Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песьня была выдадзена сынглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы й у альбоме[6]. Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песьню ў жывым выкананьні прыметнікам «завадны»[10].
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць |
---|---|---|---|---|
1. | «Rolz’n’Rulz» | Алег Вяль, Канстанцін Карман | Алег Вяль | 3:54 |
|
Вытворчасьць:
|
У траўні 2011 году за трэк «Rolz’n’Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сэсія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага парталу «Fabryka Zespołów»[11][12].
Трэк «Rolz’n’Rulz» быў адабраны на фірмовую складанку айчынных англамоўных гуртоў «„APS Sound“ Volume 1» для дальнабойшчыкаў, выдадзеную кампаніяй «APS» напрыканцы 2012 году[13].
У 2010 годзе дыджэй менскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў вэрсію песьні ў транс апрацоўцы працягласьцю 6 хвілін 39 сэкунд пад назвай «Rolz’n’Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюмаваў для Tuzin.fm рэмікс Алег Вяль, суаўтар арыгінальнай песьні і лідэр гурту «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачаньне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму».[2] «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песьні „Rolz’n’Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступы», — па выніках удзелу на польскім фэстывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» распавядалі дыджэі парталу Ultra-Music[14].