Rotten Tomatoes

Rotten Tomatoes
Тып агрэгатар водгукаў на кіно і тэлевізійныя творы
Даступныя мовы ангельская мова
Уладальнік Flixster[d]
Пачатак працы 1998
Камэрцыйны? так
Рэйтынг Alexa 405[1]
www.rottentomatoes.com

Rotten Tomatoes (бел. Гнілыя таматы) — амэрыканскі інтэрнэт-сайт і агрэгатар, створаны дзеля ўтрыманьня аглядаў фільмаў і прадуктаў тэлебачаньня. Кампанія была заснаваная ў жніўні 1998 году трыма студэнтамі Каліфарнійскага ўнівэрсітэту ў Бэрклі, як то Сэнам Дуонгам, Патрыкам Ю. Лі і Стывэнам Ўанам[2][3][4]. Зважаючы на тое, што гнілыя таматы ёсьць адсыланьнем да практыкі, калі гледачы кідаюць гнільлё, калі не ўхваляюць дрэнны сцэнічны спэктакль, першапачатковае натхненьне да аўтараў прыйшло праз сцэну з таматамі ў канадзкім фільме «Леалё» (1992)[5].

Пачынаючы з студзеня 2010 году кампанія Rotten Tomatoes належыць кампаніі Flixster, якая, у сваю чаргу, была набыта кампаніяй Warner Bros. у 2011 годзе. У лютым 2016 году Rotten Tomatoes і ягоны мацярынскі сайт Flixster былі прададзеныя кампаніі Fandango[6]. Тым ня менш, Warner Bros. захавала мінарытарную долю ў аб’яднаных структурах, у тым ліку Fandango.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]