Skype | |
Распрацоўка | Skype Technologies (Microsoft) |
---|---|
Апошняя вэрсія |
8.123.0.203 (Windows Desktop) (4 ліпеня 2024 г.[1]) 12.1815.210.107 (Xbox) (23 лістапада 2022 г. ) |
Напісаны на | Delphi, Objective-C, C++ з Qt[3] |
АС | крос-плятформавая |
Тып | сафтфон |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | www.skype.com |
Skype (бел. Скайп) — крос-плятформавы інтэрнэт-камунікатар на аснове тэхналёгіі peer-to-peer.
Skype робіць магчымым бескаштоўныя галасавыя размовы і наўпроставыя відэатрансьляцыі паміж карыстальнікамі праграмы, а таксама танныя размовы з тэлефоннымі абанэнтамі стацыянарных і мабільных сетак з дапамогаю тэхналёгіі VoIP (Voice over IP) (SkypeOut). Акрамя таго, Skype дазваляе ажыцьцяўляць выклікі са стацыянарных і мабільных тэлефонаў на skype-уліковікі (SkypeIn) і абмен тэкставай інфармацыі з дапамогаю ўручную набранага тэксту, падтрымліваецца перасылка файлаў.
Быў створаны швэдзкімі праграмістамі Ніклясам Зэнстрэмам і Янусам Фрыысам ды групай эстонскіх праграмістаў з Таліну. Праграма дзейнічае на некалькіх сыстэмных плятформах. 26 жніўня 2007 зьвілася вэрсія 2.1 beta для сыстэмы Linux.[4]
2 верасьня 2009 году зьявілася інфармацыя, што eBay пагадзілася прадаць 65% сваіх акцый Skype за $2 млрд, пакінуўшы сабе 35%.[5]
У 2011 годзе Skype быў прададзены карпарацыі Microsoft[6].
На 2015 г. выданьне праграмы пад Windows мела інтэрфэйс на беларускай і 96 іншых мовах[7]. Пад Windows Phone — таксама на беларускай і 48 іншых мовах[8]. Пад Андроід — на 33 мовах[9]. Пад Mac OS — на 32 мовах[10]. Пад iOS(en) — на 31 мове[11]. На 2012 г. выданьне пад Лінукс мела інтэрфэйс на 20 мовах[12].