Skálmöld | |
![]() | |
Гады | зь 2009 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Рэйк'явік, Ісьляндыя |
Мова | ісьляндзкая |
Жанр | вікінг-мэтал, фолк-мэтал |
Выдавец | Tutl, Napalm Records |
Зьвязаныя праекты | Innvortis, Sólstafir |
skalmold.is |
Skálmöld — вікінг-мэтал і фолк-мэтал гурт з Рэйк'явіка, Ісьляндыя, які быў створаны ў жніўні 2009 году[1]. Назова гурта можна перакласьці з ісьляндзкае як «стагодзьдзе мячоў», што можа азначаць таксама «беззаконнасьць». Дадзеная назова адносіцца да пэрыяду, вядомага як Эпоха Стурлюнгаў, які лічыцца адным з самых крывавых і жорсткіх у гісторыі Ісьляндыі[2].
Сябры Снайб’ёрн Рагнарсан і Б’ёргвін Сігурдсан, якія ўжо гралі раней у розных калектывах, вырашылі заснаваць новы гурт у жніўні 2009 году.[3]. Іншыя ўдзельнікі гурта таксама ўжо прымалі раней актыўны ўдзел на ісьляндзкай музычнай сцэне. Першапачаткова гурт задумваўся толькі як гобі, аднак неўзабаве ўдзельнікі вырашаюць запісаць свой першы альбом, раней як яны стануць «занадта старымі й стомленымі»[4]. Пасьля беспасьпяховых спробаў заключыць кантракт з ісьляндзкімі гуказапіснымі кампаніямі, гурт быў запісаны фарэрскім лэйблам Tutl у лістападзе 2010 году й 15 сьнежня 2010 году выпусьціў на Фарэрскіх выспах і ў Ісьляндыі першы альбом — Baldur. У красавіку 2011 году гурт заключыў кантракт з аўстрыйскім лэйблам Napalm Records і перазапісаў альбом Baldur, які быў выпушчаны ва ўсім сьвеце ў жніўні таго жа году[5].
Кантракт з Napalm Records спрыяў папулярнасьці гурта. Skálmöld быў запрошаны на нямецкі фэстываль Wacken Open Air[4]. 13 красавіка 2012 году гурт прыступіла да запісу свайго другога альбома, Börn Loka, які быў выпушчаны ў кастрычніку таго жа году[6].
У лістападзе 2013 году Skálmöld даў некалькі канцэртаў супольна з Ісьляндзкім сымфанічным аркестрам у канцэртнай зале Гарпа ў Рэйк’явіку.
З самага пачатку намеры ўдзельнікаў гурта заключаліся ў аб’яднаньні мэталу й ісьляндзкае традыцыйнае музыкі[3]. На музыку Skálmöld паўплывала творчасьць такіх гуртоў, як: Metallica, Iron Maiden, Anthrax, Slayer, Amon Amarth і Ensiferum, а таксама ісьляндзкага кампазытара Ёўна Лейфса[3][7]. Тэксты песьняў напісаныя Снайб’ёрнам поўнасьцю на ісьляндзкай мове й заснаваныя на германа-скандынаўскай міталёгіі й ісьляндзкіх сагах[1]. Апрача таго, тэксты адпавядаюць некаторым старажытнаскандынаўскім формам верша[8][9].
Альбомы: