Slade | |
![]() | |
Гады | 1966 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Ўулвэргэмптан |
Жанр | глэм-рок[d][1] |
Выдавец | Polydor Records[d], Epic Records[d] і Fontana Records[d] |
Удзельнікі | |
Slade — брытанскі рок-гурт. Створаны ў 1965 годзе пад назвай N’etweens у Ўулвэргэмптане блізу Бірмінггэму. Вясной 1969 году музыкі пераназываюць гурт у Ambrose Slade, а ўжо восеньню гэтага ж году скарачаюць назву да Slade. Гурт зьяўляецца прадстаўніком стыляў гард-рок і глэм-рок. Гурт дасягнуў найбольшага посьпеху ў першай палове 70-х, калі 6 сынглаў занялі першае месца ў чартах Вялікабрытаніі. Усяго 16 сынглаў групы ўвайшлі ў першую дваццатку. Склад групы — Дэйв Гіл (гітара, вакал), Дон Паўэл (ударныя), Ноддзі Голдэр (вакал, гітара) і Джым Лі (бас-гітара, клявішныя, вакал). Slade, для песень якога характэрныя выразныя рытмы і нескладаныя аранжыроўкі, меў шматлікіх прыхільнікаў у Эўропе, аднак так і не стаў папулярным у ЗША; сур’ёзныя музычныя выданьні гурт у асноўным ігнаравалі.
Дэйв Гіл і Дон Паўэл сустрэліся ў 1964 годзе, гуляючы ў групе The Vendors. У наступным годзе гурт пераназываецца ў «N’ethweens», а ў 1966 годзе да яго далучаюцца Ноддзі Голдэр і Джым Лі, якія мяняюць музыкаў папярэдняга складу. Да 1969 году гурт граў у асноўным вядомыя песьні ў стылях соўл і ска, а таксама выконваў песьні The Beatles. У лёнданскім «Rasputin Club» гурт заўважыў экс-басіст гурту Animals Чэз Чандлер (Chas Chandler), які стаў іх новым мэнэджэрам і прадзюсарам. Квартэт вынаходзіць для сябе моду скінгэдаў і зьмяняе назву на «Ambrose Slade», аднак першая кружэлка і сынглы прадаюцца дрэнна. З кастрычніка 1969 году гурт называецца Slade і яшчэ раз зьмяняе стыль адзеньня — цяпер ён арыентуецца на 40-я гады.
Увосень 1971 году гурт пераходзіць у лягер глэм-року. У кастрычніку сынгл Coz I Luv You займае першае месца ў брытанскім гіт-парадзе, нязвыклая артаграфія становіцца з гэтага часу характэрнай прыметай усіх сынглаў Slade, які ў наступныя гады дасягае вяршыні папулярнасьці. У другой палове 70 — х з пачаткам панк-року цікавасьць да гурту падае. Кароткачасовае адраджэньне адбываецца ў пачатку 80-х. Пачынаючы з 1984 году Slade перастае выступаць на канцэртах, напрыканцы 1991 году гурт пакідаюць Голдэр і Лі. Заснавальнікі гурту Гіл і Паўэл працягваюць граць з новымі музыкамі — спачатку як Slade II, а потым зноў як Slade.