Spice Girls

Spice Girls
Гады 1994 — цяпер—
Краіна
Месца ўтварэньня Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр поп-музыка
Выдавец Virgin Records[d] і EMI[d]
Удзельнікі
thespicegirls.com (анг.)

Spice Girls (анг. Пярчынкі) — брытанскі дзявочы поп-гурт, створаны ў Лёндане ў 1994 годзе. Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам «Virgin Records» і ў 1996 годзе выдалі свой першы сынгл — «Wannabe». У тым жа 1996 годзе часопіс Top of the Pops даў кожнай дзяўчыне гурта адпаведную мянушку, якія трывала замацаваліся за ўдзельніцамі. Такім чынам кожная сьпявачка мае яскравы вобраз, як то Вікторыя Бэкгэм (анг. Posh Spiceшыкоўная пярчынка), Мэлані Браўн (анг. Scary Spiceлютая пярчынка), Эма Бантан (анг. Baby Spiceмалая пярчынка), Мэлані Чысгалм (анг. Sporty Spiceспартовая пярчынка) і Джэры Галіўэл (анг. Ginger Spiceімбірная пярчынка). Spice Girls перагледзелі канцэпцыю жаночага гурта, абраўшы сваёй мэтавай аўдыторыяй маладых дзяўчатак-заўзятарак. Да гэтуль, пераважна, асноўнай мэтавай аўдыторыяй такіх гуртоў былі мужчыны[1][2]. «Пярчынкі» ачолілі адраджэньне падлеткавай поп-музыкі ў 1990-х гадах і сталі іконамі поп-культуры дзесяцігодзьдзя[3][4]. Гурт лічыцца часткай гэтак званага Другога брытанскага ўварваньня ў ЗША і адной з найвялікшых дзявочых гуртоў усіх часоў[5].

Іхны дэбютны альбом «Spice» (1996) быў прададзены больш чым у 23 мільёнах асобнікаў па ўсім сьвеце, стаўшы самым прадаваным альбомам жаночых гуртоў у гісторыі[6]. Іхны наступны альбом, «Spiceworld» (1997), таксама меў камэрцыйны посьпех, то бок было прарадзена за 14 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце. Абодва альбомы абагульнілі танцавальны стыль Spice Girls. Лірычны складнік канцэнтраваўся на тэме пашырэньня правоў і магчымасьцяў жанчынаў. У дадатак, усе пяцёра ўдзельніц падзялялі паміж сабой пароўну вакальны і аўтарскі ўнёсак.

  1. ^ «Wannabe like me?». The Sunday Times. — С. 16.
  2. ^ «Girls on top. After Spice, all-girl groups are dominating the charts. They're successful, but who's got the power?». The Observer. — С. 7.
  3. ^ Budgeon, Shelley (1998). «Millennium Girls: Today's Girls Around the World». Rowman & Littlefield. — С. 115. — ISBN 978-0847691371.
  4. ^ «Spice Girls: Biography by Stephen Thomas Erlewine». AllMusic.
  5. ^ «The 10 best girl groups of all time». Standard.
  6. ^ «Rewinding the Charts: In 1997, Spice Girls Powered to No. 1». Billboard.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]