Такс-фры (па-ангельску: Tax free — бяз збораў) — сыстэма вяртаньня сумы падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). ПДВ вяртаецца на пакупкі, зробленыя замежнымі грамадзянамі пры выезьдзе за граніцу тае дзяржавы, дзе былі зробленыя пакупкі. Сумы вяртаньня складаюць ад 7 да 20% ад сумы пакупкі ў залежнасьці ад велічыні ПДВ ў канкрэтнай краіне.
Сэрвісы такс-фры дзейнічаюць у больш як 320 000 крамаў 40 краінаў сьвету.
Для юрыдычных асобаў таксама існуе сыстэма вяртаньня сумы ПДВ з выдаткаў на замежныя бізнэсовыя паездкі — Business Tax free.
Турысты, якія ўяжджаюць ў Эўразьвяз, маюць магчымасьць скарыстацца сыстэмай такс-фры ў крамах па-за межамі аэрапортаў. Асноўным патрабаваньнем для вяртаньня ПДВ зьяўляецца грамадзянства пакупніка — не з краіны Эўразьвязу; пакупкі павінны быць экспартаваныя за мяжу Эўразьвязу не пазьней за тры месяцы з даты набыцьця; для вяртаньня ПДВ прадстаўляюцца толькі тавары, набытыя для асабістага карыстаньня.
Вярнуць грашовыя сродкі можна наступным чынам:
У Беларусі сыстэма Tax free ўведзеная з 1 студзеня 2013 року. Мінімальная сума пакупкі, зь якой будзе вяртацца ПДВ — 800 000 рублёў. Грошы можна вярнуць цягам трох месяцаў пасьля даты пакупкі, аднак яшчэ няма кампаніі-апэратара, якая займаецца вяртаньнем сродкаў[1].
Беларусы, якія зьдзейсьнілі за мяжой пакупкі па сыстэме Global Blue, маюць магчымасьць вярнуць ПДВ у «Тэхнабанку» (Менск)[2].
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |