Tetra Pak (па–беларуску вымаўляецца Тэтра Пак) — прадпрыемства па вытворчасьці ўпакоўкі для малака, сокаў ды іншых вадкіх прадуктаў, заснаванае ў Швэцыі ў 1951 годзе.
Tetra Pak было заснаванае прадпрымальнікам Рубэнам Раўсынгам як філія кампаніі Åkerlund & Rausing ў 1951 годзе ў швэдзкім Люндзе. Прычынаю гэтага стала вынаходніцтва лябараторнага асыстэнту кампаніі Эрыка Валенбэрга — упакоўка для вадкіх прадуктаў у форме тэтраэдру. Малако ў такой упакоўцы паступіла ў продаж 14 красавіка 1954 году. З 1959 году ўпакоўка Tetra Pak і абсталяваньне для яе вытворчасьці сталі пастаўляцца і ў Савецкі Саюз. У 1981 годзе, каб пазьбегнуць высокіх падаткаў, галоўная кантора кампаніі была перанесена ў Лязану, Швайцарыя, дзе й знаходзіцца дагэтуль. У 1993 годзе Tetra Pak аб’ядналіся зь іншай швэдзкай кампаніяй — Alfa Laval утварыўшы новы канцэрн Tetra Laval, які мае свае прадпрыемствы на пяці кантынэнтах. Фабрыкі Tetra Laval дзейнічаюць, напрыклад, у Люндзе, нямецкім Лімбургу, японскім Кобэ, амэрыканскім Дэнтане, расейскай Лобне.
Tetra Pak — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў