The Beach Boys | |
Гады | 1990 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Hawthorne[d] |
Жанр | рок-н-рол, поп, surf music[d] і рок-музыка |
Выдавец | Warner Bros. Records[d], Capitol Records[d], Brother Records[d] і Candix Records[d] |
Удзельнікі | |
Узнагароды і прэміі | |
thebeachboys.com |
The Beach Boys (па-беларуску: Пляжныя хлопчыкі) — амэрыканскі поп-рок-гурт, заснаваны ў 1961 годзе Браянам, Карлам і Дэнісам Ўілсанам, Майкам Лавам і Эл Джардынам. Папулярнасьць ансамблю ўпершыню была выклікана іхнымі раньнімі песьнямі ў стылі сэрфінгу, прысьвечанымі моладзевай культуры Паўднёвай Каліфорніі (пляжы, сэрфінг, аўтамабілі). Зьмяніўшы гучаньне ў сярэдзіне 1960-х гадоў, яны ў 1966 годзе выпусьцілі канцэптуальны альбом «Pet Sounds» зь песьнямі ў жанры барока-поп, які, на думку многіх экспэртаў, стаў пераломным у кантэксьце поп- і рок-музыкі ў 1960-х. Менавіта The Beach Boys паўплывалі на фармаваньне стылю такіх ключавых поп-выканаўцаў 1970-х, як то Элтан Джон і Флітўуд Мак.
У 1988 годзе калектыў быў уключаны ў Залю славы рок-н-ролу. У сьпісе 100 найлепшых выканаўцаў усіх часоў, складзеным часопісам Rolling Stone у 2004 годзе, гурт заняў 12-е месца.