The Piper at the Gates of Dawn | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Pink Floyd | ||
Выдадзены | 5 жніўня 1967 (57 гадоў таму) | |
Запісаны | 21 лютага — 21 траўня 1967 EMI Studios, Лёндан | |
Жанр | Псыхадэлічны рок | |
Працягласьць | 41:52 | |
Выдавец | EMI Columbia (Вялікабрытанія) Tower (ЗША) | |
Прадусар | Норман Сьміт | |
Храналёгія Pink Floyd | ||
The Piper at the Gates of Dawn (1967) |
A Saucerful of Secrets (1968) |
The Piper at the Gates of Dawn (з анг. — «Дудар ля Варотаў досьвітку») — дэбютны альбом ангельскага рок-гурту Pink Floyd, запісаны і выдадзены ў 1967 року.
З моманту выхаду альбом быў прызнаны адным з найлепшых псыхадэлічных альбомаў 1960-х. У 1973 пасьля посьпеху альбому The Dark Side of the Moon адбылося перавыданьне спараных The Piper at the Gates of Dawn з A Saucerful of Secrets пад назовам A Nice Pair з мэтаю пазнаёміць новых фанатаў гурту з раньнімі працамі. У 30-ю і 40-ю гадавіны выхаду таксама былі выдадзеныя спэцыяльныя абмежаваныя выпускі, а кампіляцыя 2007 року да таго ж зьмяшчала дадатковыя кампазыцыі. У 2012 року альбом The Piper at the Gates of Dawn атрымаў 347-е месца ў сьпісе «500 найлепшых альбомаў усіх часоў» па выніках апытаньня часопісу «Rolling Stone».
Тэксты і музыку напісаў Сыд Барэт, за выняткам пазначаных інакш.
|
|
|