Trans Europa Express | ||
---|---|---|
Альбом Kraftwerk | ||
Выдадзены | 1977 | |
Запісаны | 1976 | |
Жанр | сынці-поп · электронная музыка | |
Працягласьць | 42:45 | |
Выдавец | EMI · Capitol | |
Прадусар | Ральф Гютэр Флёрыян Шнайдэр | |
Храналёгія Kraftwerk | ||
Radio-Aktivität (1975) |
Trans Europa Express (1977) |
Die Mensch-Maschine (1978) |
Trans Europa Express (зь ням. — «Трансэўрапейскі экспрэс») — альбом нямецкага гурту Kraftwerk, які выйшаў у 1977 годзе. Гэта трэці, пачынаючы з Autobahn (1974) канцэптуальны альбом гурта, прысьвечаны на гэты раз Эўропе. Trans Europa Express лічыцца шэдэўрам гурта, які паўплываў на станаўленьне стылю сынці-поп.
У ангельска- і францускамоўным выданьнях ў тытрах адсутнічае назва кампазыцыі «Abzug», хаця фактычна яна там прысутнічае (кампазыцыі «Trans Europa Express», «Metall auf Metall» і «Abzug» пераходзяць адна ў адну, быццам утвараючы адну кампазыцыю, адсюль і іх памылковы падзел).
Альбом згадваецца ў кнізе «1001 Albums You Must Hear Before You Die» (з анг. — «1001 альбом, які ты мусіш паслухаць да таго, як памрэш»)[1].